Спорт

Казань узята! «Цмокі» перамаглі УНІКС

У першай дуэлі Адзінай лігі ВТБ мужчынская каманда «Цмокі-Мінск» запісала ў актыў першую сенсацыю новага сезона.

Падапечныя Ігара Грышчука, якія правялі адну з лепшых гульняў у гісторыі існавання клуба, упэўнена перамаглі казанскі УНІКС. Тым самым адзначыліся дэбютнай перамогай над казанцамі за ўвесь час удзелу ў міжнародных паядынках.

«У гісторыі выступленняў у лізе ВТБ наша каманда 4 разы сустракался з УНІКСам — і кожны раз саступала. У першым паядынку новага сезана казанцы зноў лічыліся фаварытамі», — паведамляе сайт каманды.

УНІКС – Цмокі-Мінск – 83:91(22:20, 16:22, 23:31, 22:18) Казань. 7 кастрычніка

Цмокі-Мінск: Міркавіч (17), Кудраўцаў (11), Хіліярд (10 + 7 пад), Мараш (16), Штутц (16); Грэй (13), Лютыч (6), Лашкевіч (2), Ульянка (0), Белянкоў (н.в.), Паляшчук (н.в.), Семянюк (н.в.).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)