Политика
Зміцер Панкавец, «Наша Ніва»

«Казалі, што ўсіх выпусцяць, а пра мяне забудуць»

Актывіст Руха «За Свабоду» асуджаны за падзеі 19 снежня Мікіта Ліхавід распавёў пра працэс вызвалення.

-- Мікіта, калі даведаліся, што выпускаюць?

-- У 18:50 у камеру прыйшлі людзі, якія сказалі, што я свабодны. Праз дзесяць хвілін я ўжо быў за межамі калоніі. Апошнім часам я знаходзіўся ў памяшканні крытага тыпу.

-- Вас часта змяшчалі ў штрафны ізалятар, карцар?

-- Так, агулам я правёў 81 суткі. За любую нязгоду мяне могуць пакараць.

-- А чаму не выконвалі патрабаванні адміністрацыі?

-- Яны накіраваныя на тое, каб выпраўляць злачынцу. Я не злачынца, я — чалавек невінаваты, таму мяне і выпраўляць не трэба.

-- Не баяліся, што могуць зламаць фізічна?

-- Гэта такія громкія словы. Я пазнаёміўся з людзьмі, якія па 100 сутак і больш не выходзілі з ШЫЗА. У мяне дробязь.

-- Што дапамагала вытрымаць?

-- Вера ў сябе, што я невінаваты. Я ўжо настроіўся, што мне дадуць сем гадоў зняволення. Калі атрымаў у два разы менш, то падумаў, што гэта раз шчоўкнуць пальцамі.

-- Саннікава ў калоніі бачылі?

-- Бачыў у дзень яго этапу. Нават не пазнаў спачатку, вельмі стомлены быў. «Амерыка» — гэта не цукар.

-- Прашэнне на імя Лукашэнкі падпісаць прапаноўвалі?

-- Ад пятніцы да нядзелі штодня. І мясцовыя, і кадэбісты. Казалі, што ўсе выйдуць, а пра цябе забудуць. Сказаў, што добра, родныя ўсё адно будуць памятаць. Нічога так і не падпісаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)