Яшчэ на пачатку пратэстаў 2020 года я сам сабе казаў, бачачы агромністыя масы народу, якія разганяліся сілавікамі, што, калі мы не пераможам, Лукашэнка прыйдзе да кожнага ў дом і кожнаму адпомсціць.
Кавалеўскі: «Не санкцыі вызначаюць паводзіны Лукашэнкі, а нежаданне народа прымаць яго законным кіраўніком»
Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета – пра карысць санкцый і памылкі ў падыходах заходніх палітыкаў у стасунках з беларускім рэжымам.
Валер Кавалеўскі ў эфіры ютуб-канала Св*боды запэўнівае гледачоў у тым, што санкцыі працуюць. Тым не менш ён згадвае і тое, што санкцыі ніяк не паўплывалі на паводзіны самога Аляксандра Лукашэнкі, «таму што яны вызначаюцца тым, што беларускі народ адмаўляецца прымаць яго як легітымнага прэзідэнта».
– І менавіта гэта яго нервуе, гэта яго злуе і з-за гэтага ён хоча адпомсціць кожнаму і ўсім, – упэўнены Кавалеўскі.
Таму давайце ізноў памятаць пра лагічную сувязь таго, што адбываецца ў Беларусі. Не санкцыі вызначаюць паводзіны Лукашэнкі, а нежаданне народа прымаць яго законным кіраўніком.
Што тычыцца цяперашняй палітыкі Кабінета Прадстаўнікоў, Валер Кавалеўскі нагадвае, што ціск на рэжым і на яго дзеянні складаецца не толькі з санкцый.
– Ёсць яшчэ і дыпламатычны ціск. Ёсць пытанне адказнасці. Ёсць механізмы па зборы дадзеных і сведчанняў таго, як парушаюцца правы чалавека ў Беларусі і як гэта будзе даводзіцца пасля ў міжнародных структурах юстыцыі. Мы будзем усё гэта рабіць і гэта таксама вельмі нервуе Лукашэнку, – адзначае дыпламат.
На яго думку, не варта ад гэтага адмаўляцца і спрабаваць ізноў перагарнуць старонку.
– Я абсалютна не згодны з тым, што стажыроўкі (гаворка пра заходнія стажыроўкі лукашэнкаўскіх чыноўнікаў – «С.») – гэта нейкая страхоўка нармальнасці.
Я ведаю некаторых беларускіх дыпламатаў, якія правялі палову свайго жыцця за мяжой, але гатовыя задушыцца за Лукашэнку і задушыць палову беларускага насельніцтва.
Таму, – настойвае Кавалеўскі, – я не думаю, што прэтэнзіі да Кабінета ў тым, што мы захоўваем такую жорсткую пазіцыю, абгрунтаваныя.
Мы бачым, што спробы нармалізаваць рэжым і ачалавечыць Лукашэнку прыводзілі толькі да таго, што ён станавіўся ўсё больш жорсткім і больш устойлівым.
Калі б такія падыходы практыкаваліся ў 2001 годзе, калі ў нас было значна больш свабоды і дэмакратычных інстытутаў, упэўнены, што рэжым звалілі б значна раней.
На думку прадстаўніка па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, той факт, што Беларусь зараз амаль цалкам трапляе ў залежнасць ад Расіі, гэта вынік не пазіцыі беларусаў, а «вынік дзеянняў Лукашэнкі і толькі яго перакручанай, ненармальнай знешняй і ўнутранай палітыкі».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное