Общество
Анастасія Зелянкова

Касцёл для хлеба з разынкамі

Сёння ў праекце «Ілюстраваная гісторыя» — касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе.

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Фота з сайта //www.panoramio.com

Калісьці вуліца, на якім месціўся гэты шыкоўны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, называлася Вялікая. Аднак прыйшла новая ўлада і ахрысціла яе ў гонар правадыра рэвалюцыі -- Ленінская. Наяўнасць касцёлу на вуліцы Ленінскай не асабліва кагосьці клапаціла, тым больш што ў 1950 годзе гэты шыкоўны храм “гаспадарлівыя” савецкія ўлады прыстасаваллі да зернесховішча.

Шчыра кажучы, да такіх бесцырымонных адносін сцены гэтага касцёлу даўно прывыклі. Яшчэ на пачатку XV ст. на гэтым месцы стаяў драўляны храм, які неаднаразова разбураўся падчас пажараў і ваенных канфліктаў і кожны раз наноў адбудоўваўся. У 1794-м у ходзе падаўлення паўстання Касцюшкі драўляны касцёл быў чарговы раз спалены дашчэнту расійскай арміяй. Праз 30 гадоў, у 1824 годзе, на гэтым месцы адбудавалі новы храм. Прайшло 55 гадоў і касцёл зноў перабудавалі, паколькі ён ужо не мог змяшчаць у сабе ўсіх прыхаджан. Храм, аздоблены каменнымі разынкамі (тэхніка, у якой выкананы сцены называецца “разынкавай), выйшаў вельмі прыгожым.

Фота з сайта //www.fotobel.by

Вялікая айчынная вайна таксама пакінула тут свой след. У 1942 годзе немцы забілі ксяндза пробашча Мечыслава Акрэйца за тое, што ён ратаваў габрэяў, якія хаваліся ў касцёле. Толькі ў 1967 годзе касцёл быў адноўлены і перададзены прыхаджанам. Цэнтральнае месца на алтары сёння займае цудатворны абраз Божай Маці Браслаўскай, вядомай таксама як «Царыца азёр».

Абраз Божай Маці Браслаўскай. Фота з сайта catholic.by

Таксама ў праекце:

Як падмаскоўныя Хімкі беларусам абраз падарылі

Адкуль на рэзідэнцыі магістра тэўтонскага ордэна напамін пра беларусаў

Палац Манюшкі для падрыхтоўкі аграрыяў