Общество
Анастасія Зелянкова

Адкуль на рэзідэнцыі магістра тэўтонскага ордэна напамін пра беларусаў

Сёння ў праекце «Ілюстраваная гісторыя» — фрэска з замка Марыенбург.

Замак Марыенбург (суч. Мальборк). Польшча. Фота з сайта //www.caslall.ru

Калісьці гэты буйнешы сярэдневечны замак быў рэзідэнцыяй вялікага магістра Тэўтонскага ордэна. А хутка пасля паразы рыцараў пры Грунвальдзе стаў рэзідэнцыяй каралей Рэчы Паспалітай.

Бойка з тэўтонскімі рыцарамі. Фрэска з замка Марыенбург, сярэдзіна XIV ст. Фота з сайта //ru.wikipedia.org/

Перамога ў Грунвальдскай бітве — адна з самых славутых старонак у беларускай ваеннай гісторыі. 15 ліпеня 1410 аб'яднаныя сілы Каралеўства польскага і Вялікага княства Літоўскага пад камандаваннем князя Вітаўта разграмілі сілы Тэўтонскага ордэна, тым самым паклаўшы канец больш чым двухсотгадовай вайне. Менавіта ўнёсак нашых продкаў быў вырашальным у Грунвальдскай бітве. Дзякуючы тактыцы падманнага адступлення кавалерыя ВКЛ змагла заманіць суперніка ў пастку, дзе ён цалкам быў разбіты.

Вялікі ўплыў Грунвальдская бітва аказала і на фармаванне беларускай нацыі. Гісторыкі пішуць, што на бітву ішлі палачане, віцябляне, гарадзенцы, магіляўчане, а з бітвы — беларусы. 35 з 40 харугваў ішлі пад сцягам "Пагоня ". Рыцары-крыжакі ў гэтай бітве не толькі атрымалі адпор — іх ваенная моц была падарваная на шмат гадоў. Тэўтонцы фактычна вымушаныя былі перайсці да пасіўнай абароны, і праз 56 гадоў Ордэн спыніў сваё існаванне. Напамін пра гэтую перамогу нашых продкаў увекавечаны на фрэсцы замка Марыенбург.

Таксама ў праекце:

Палац Манюшкі для падрыхтоўкі аграрыяў

Арфей думае пра Беларусь

20 рублёў за вернасць каралевы

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)