Экономика

Павел Кірылаў, Новы час

Карысныя парады: На чым можна зэканоміць пры набыцці аўто

Без аўтамабіля пры сучасным рытме жыцця складана. І калі ў горадзе альтэрнатывамі могуць быць таксоўкі і каршэрынг (кароткачасовая арэнда), то ёсць жа яшчэ лецішчы ды вандроўкі. Як сёння набыць сродак перасоўвання, каб ён не стаў раскошай і праблемай? Прапануем актуальныя заканадаўчыя і эканамічныя лайфхакі.

Фота Euroradio.fm

Калі вы надумалі прыгнаць самі ці праз пасярэдніка аўто з-за мяжы, то звярніце ўвагу на ўказ №140, які пачаў дзейнічаць сёлета ў красавіку.

Цяпер дзяржава кампенсуе людзям з інваліднасцю 1 і 2 групаў, а таксама шматдзетным сем’ям палову ад мытных пошлінаў на аўтамабіль, які ўвозіцца.

Як гэты дакумент працуе? Першы варыянт атрымання льготы: пры ўвозе машыны паказваеце на мытні адпаведныя пасведчанні, што пацвярджаюць інваліднасць ці шматдзетнасць, і плаціце 50% ад мытаў.

Другі варыянт: калі дакументы не паказалі падчас дэкларавання на мяжы, іх можна прадставіць мытнікам цягам года пасля афармлення, напісаць заяву на зварот — і атрымаць палову ад сплачаных мытаў.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(5)