Общество

Таццяна Говар, Новы час

Карысныя парады бацькам: як дапамагчы свайму дзіцяці-школьніку

На жаль, мала хто думае, як адчувае сябе дзіця ў школе, ці добра яму там, як складуцца адносіны з аднакласнікамі і настаўнікамі, і наогул, цяжка ці лёгка яму вучыцца. Часта бацькі патрабуюць высокіх навучальных дасягненняў, не сувымяраючы магчымасці самога дзіцяці.

Фота «Вечерний Бобруйск»

Кожны год, калі стаю на лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, я ўсё радзей бачу захопленыя твары дзяцей. Часцей за ўсё яны — нявыспаныя, панурыя.

А ззаду стаяць трывожныя бацькі, якія думаюць: «Як у гэтым навучальным годзе будуць ісці справы ў школе ў майго дзіцяці? Здолее яно асіліць вучэбную нагрузку ці зноў будзе патрэбны рэпетытар? Якія адзнакі атрымае?» — і гэтак далей.

Калі бацькі задаюць пытанне сыну або дачцэ: «Як справы ў школе?», яны чакаюць, што ім распавядуць пра атрыманыя адзнакі. Добра, калі дзіця скажа: «Я сёння 9 атрымаў!» Тады бацька ўздыхне з палёгкай, скажа традыцыйнае «малайчына», і спакойна пойдзе гатаваць абед ці займацца справамі.

А калі пяць ці тры? Што тады? Звычайна — натацыі, абвінавачванні, ды ў выніку заключэнне: «Будзеш дрэнна вучыцца, пойдзеш вуліцы падмятаць або каровам хвасты круціць». Толькі не разумею, навошта хвасты круціць?

Кароў карміць трэба і даіць. Малюючы такую жахлівую карціну свайму дзіцяці, многія бацькі думаюць, што матывуюць яго на высокія навучальныя дасягненні. Але гэта не так. Запалохванні і абразы не робяць людзей героямі, а дзяцей — тым больш.

У дзіцяці фарміруецца комплекс непаўнавартасці: «Я дурны, не магу вывучыць матэматыку на такую адзнаку, якую хочуць бацькі». Адзін раз не атрымалася, другі, трэці... І сфармаваўся сіндром завучанай бездапаможнасці.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(2)