Комментарии
Валерый Карбалевіч, Новы час

Карбалевіч: «З’яўляецца ўсведамленне, што 20 гадоў Сусанін вёў краіну не туды»

Дзесьці ў студзені-лютым 2018-га, у Беларусі павінны адбыцца выбары ў мясцовыя саветы. Улады збіраюцца праводзіць выбарчую кампанію ў сваёй звыклай манеры, нічога асабліва мяняць не будуць, дый не могуць. Звычайна мясцовыя выбары ў Беларусі мала каго цікавяць. Але толькі не гэтым разам...

Вясновыя акцыі пратэсту паказалі, што адбываецца крызіс беларускай сацыяльнай мадэлі. Эканамічная рэцэсія двух апошніх гадоў спарадзіла ў грамадстве ідэалагічны крызіс. Падобная сітуацыя здарылася ў пачатку 1990-х гадоў пасля краху СССР і сацыялістычнай сістэмы. Разбурэнне ранейшай карціны свету выклікала ў масавай свядомасці псіхалагічны шок. Стварэнне Лукашэнкам беларускай сацыяльнай мадэлі дазволіла пераадолець яго, стварыць новую светапоглядную сістэму каардынатаў.

І вось цяпер у нейкай меры мы вяртаемся да пачатку 1990-х гадоў. Ва ўяўленнях кіруючай эліты і грамадства бурыцца звыклы светапарадак, ранейшая сістэма каштоўнасцяў. Сярод насельніцтва з’явілася расчараванне і роспач. Прыходзіць усведамленне, што крызіс, падзенне ўзроўню жыцця — гэта не часовыя цяжкасці, выкліканыя вонкавымі чыннікамі, як спрабуе давесці ўлада, а надоўга, можа назаўсёды.

Гэта ўжо знайшло адлюстраванне ў сацыялагічных апытаннях. З’яўляецца ўсведамленне, што беларуская сацыяльная мадэль — гэта тупіковы варыянт, што 20 гадоў Сусанін вёў краіну не туды.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)