Политика

Карбалевiч: «Там народ – суб’ект палітыкі. Нічога гэтага ў Беларусі няма»

Палiтолаг – пра армянскія паралелі.

– Чаму ў Армэніі войска (у выглядзе генштаба) падтрымала народныя пратэсты і запатрабавала адстаўкі Нікола Пашыняна, а ў Беларусі войска, як паказаў судзебны працэс у Берасьці, актыўна ўдзельнічала ў падаўленьні народных пратэстаў? – пiша Валер Карбалевiч. – Прычын шмат. Абазначу толькі некалькі.

Армэнія ўжо 30 гадоў знаходзіцца ў стане вайны. Таму войска аб’ектыўна мае значную палітычную вагу.

Да таго ж Армэнія напрыканцы мінулага году пацярпела цяжкую ваенную паразу ў вайне з Азэрбайджанам. Што мела сваімі наступствамі глыбокую нацыянальную траўму. І хтосьці за гэта павінен адказаць.

У Армэніі палітычная сістэма адносна дэмакратычная. Краіна перажыла ў 2018 годзе пераможную «каляровую рэвалюцыю», якая лішні раз паказала, што народ – суб’ект палітыкі.

Нічога гэтага ў Беларусі няма. Дзякаваць Богу, краіна жыве без вайны. Тут усе дзяржаўныя інстытуты – усяго толькі інструмэнты у руках Лукашэнкі. Ніякай самастойнай ролі яны не маюць. Яны – вінцікі сістэмы. А вінцікі не могуць быць самастойным суб’ектам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(19)