Карбалевіч назваў галоўную памылку Крамля

Усе разважаньні Сяргея Лаўрова ў Менску пра арганізацыю Захадам «каляровай рэвалюцыі» ў Беларусі — гэта, на погляд палітолага, не толькі сьвядомае імкненьне стварыць патрэбную Маскве карціну, выдаць жаданае за існае.

— Не выключаю, што расейская эліта ў гэта шчыра верыць, — піша Валер Карбалевіч. — Галоўная праблема Крамля палягае ў тым, што ён не можа прызнаць відавочны факт: у Беларусі зьявіўся новы суб’ект палітыкі — беларускі народ. Усьведамленьне гэтай новай рэчаіснасьці супярэчыць мэнталітэту расейскай эліты.

Маўляў, як гэта народ можа стаць суб’ектам палітыкі, мець права голасу? Такога не можа быць па вызначэньню. Доля народа — быць толькі аб’ектам маніпуляцый. Як гэта эфэктыўна робяць расейскія тэлеканалы з уласным народам.

І калі ў Беларусі нешта пайшло не так, то ў Крамлі прыходзяць да простых высноваў: грамадзяне Беларусі сталі аб’ектам маніпуляцыі Захаду, кіраваныя Польшчай тэлеграм-каналы зьбілі наіўных беларусаў з правільнага шляху.

Што трэба рабіць? Даслаць у Менск расейскіх піяршчыкаў, каб яны вярнулі братам любоў да свайго правадыра.

Аднак з гэтага чамусьці нічога не атрымалася. Звыклыя схэмы не працуюць, бо Крэмль адмаўляецца прызнаць нязвыклую для іх рэальнасьць.

Латушко: «26 лет для России достаточно, чтобы все понять о Лукашенко. Его  дни сочтены»

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:46)