Карбалевiч: «Краіна на вачах ператвараецца ў адзін вялікі канцлягер»

Палiтолаг – пра рэпрэсіі у Беларусi, якiя набываюць масавы характар.

Затрыманне 26 верасня. Фота Надзеi Бужан, Наша Нiва

– Гледзячы па ўсім, Лукашэнка прыйшоў да высновы, што атрымлівае перамогу над пратэстуючым народам. А калі так, то прыйшоў час расплаты, – пiша Валер Карбалевiч. – Цяпер можна пачаць помсьціць усім, хто супраць, з-за каго кіроўны рэжым перажыў непрыхаваны страх.

З кожным разам колькасьць затрыманых падчас акцый павялічваецца. Супрацоўнікі МУС вярнуліся да ўжываньня спэцсродкаў (вадаметы і інш.), якія выкарыстоўваліся ў першыя трое сутак жорсткага падаўленьня пратэсту пасьля выбараў.

Пачаліся чысткі дзяржапарата.

Адбываецца помста усім людзям, якія працавалі ў дзяржустановах, але потым сыйшлі адтуль у знак пратэсту (журналісты Дзьмітрый Семчанка, Дзяніс Дудзінскі, Дзьмітрый Кахно і шмат іншых людзей).

Вядомыя спартоўцы, трэнеры звальняюцца з працы, пазбаўляюцца спартовых стыпэндый і інш.

Адбываецца перасьлед адвакатаў, занятых у гучных палітычных справах.

Пачалі помсьціць ініцыятарам страйкаў на прадпрыемствах.

Пачалася зачыстка мэдыяў. Адбываецца відавочны «наезд» на TUT.BY і «Нашу ніву». На ўсіх акцыях мэтанакіравана затрымліваюць журналістаў.

Класковский: «Белорусские независимые СМИ — по-настоящему крепкие орешки»

Паводле праваабаронцаў, з 9 жніўня у Беларусі затрымана каля 12 тыс чалавек. Гэта ўжо не проста «паліцэйская дзяржава». Краіна на вачах ператвараецца ў адзін вялікі канцлягер.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.9 (оценок:71)