Гэтая кампанія ідзе, яна развіваецца. І тое, што кажа Лукашэнка, абсалютна не адпавядае таму, што робіцца на месцах. Таму я б не звяртаў асаблівай увагі на гэтыя словы. Думаю, што працэс гэты будзе працягвацца.
Карбалевіч: Беларуска-польскія адносіны настолькі дрэнныя, што картай паляка іх наўрадці дадаткова сапсуеш
Палітолаг – пра тое, што стаіць за выказваннямі Лукашэнкі наконт уласнікаў карты паляка.
1 жніўся правіцель выказаўся пра дакумент, уладальнікі якога ў Беларусі сутыкнуліся з масавым пераследам з боку сілавікоў. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка зрабіў некалькі супярэчлівых заяваў.
— А што датычыцца карткі паляка, ну мы добра падрэзалі крылы гэтым людзям. Адчуваю, што гэта тэма ёсць. Мы яшчэ раз вернемся да гэтай праблемы, — спачатку прагучала гэта.
Потым Лукашэнка прывёў прыклад, што ў Гродна нібыта ёсць прадстаўнікі ўлады, якія маюць карту паляка. І дадаў:
— Вельмі націскаць не трэба на людзей. Людзі павінны жыць свабодна на сваёй зямлі, у сваім грамадстве. Каб яны выказвалі пазіцыю сваю, нікога не баяліся. У адваротным выпадку навошта такая дзяржава, дзе будуць націскаць на людзей. Таму вельмі важна не перагнуць палку.
Палітолаг Валер Карбалевіч пракаментаваў Филину выказванні правіцеля.
— Ці азначае гэта насамрэч прызнанне таго, што сілавікі перагнулі палку, што справа магчыма дайшла да кагосьці з чыноўнікаў? Чаго цяпер варта чакаць — ці можа гэтая карная кампанія на нейкі час сцішыцца?
— Я думаю, што тут ёсць пэўная супярэчнасць, якая вельмі ўласцівая Лукашэнку ды іншым высокім чыноўнікам, калі іх словы і справы разыходяцца ў супрацьлеглыя бакі.
Таму што па ўсёй краіне ладзіцца кампанія супраць уладальнікаў карты паляка. На мяжы іх спыняюць і патрабуюць адмовіцца ад яе. На прадпрыемствах супрацоўнікаў выклікаюць і прымушаюць адмовіцца (пра «Гродна-Азот» такая інфармацыя была).
Асаблівы размах кампанія набыла супраць людзей, якія працуюць у бюджэтнай сферы, у дзяржаўным сектары, магчыма і ў дзяржаўным апараце.
Бо Польша аб’яўленая ці не галоўным ворагам. І зразумела, што ўладальнікі карты гэтай ці не галоўнай варожай для рэжыму краіны фактычна становяцца ворагамі.
— Гэта выключна ўнутраная гісторыя, ці сігнал Польшчы ў тым ліку? Калі сігнал, то які?
— Сігнал на адрас Польшчы я ўбачыў у іншым. Там, дзе Лукашэнка сказаў, што нібыта няма пагрозы ў тым, што каля мяжы з’явілася сотня «вагнераўцаў». Што яны нібыта проста трэніруюць беларускіх вайскоўцаў.
Што няма пагрозы прарыву расійскімі наёмнікамі Сувалкскага калідору. Вось тут я пабачыў сігнал Варшаве, які трошкі супакойвае.
І гэты сігнал, ізноў жа, супярэчыць таму, што Лукашэнка нядаўна казаў у Санкт-Пецярбургу Пуціну. Маўляў, «вагнераўцы» хочуць схадзіць на «экскурсію» ў Польшчу, а я іх не пускаю.
Гэта такі хутчэй пазітыўны сігнал: «Не бойцеся, мы не збіраемся ажыццяўляць нейкія сілавыя дзеянні».
— То бок, у выпадку з картай паляка мы маем выключна ўнутрыбеларускі аспект?
— Так, я думаю, што гэта ўнутраная гісторыя. І да беларуска-польскіх адносінаў яна вялікага дачынення не мае. Яны настолькі дрэнныя, што картай паляка іх наўрадці дадаткова сапсуеш.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное