Политика

Караткевіч і Губарэвіч зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты

Сустаршыня кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч зарэгістраваная кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Кастрычніцкай акрузе № 97 Мінска.

Адпаведнае рашэнне 9 жніўня прыняла акруговая выбарчая камісія. Як паведаміла БелаПАН Караткевіч, у камісіі не было прэтэнзій да сабраных подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты.

У той жа час, адзначыла яна, камісія ўзняла пытанне аб датэрміновай агітацыі.

Першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па 108 Каліноўскай акрузе.

Нагадаем, што Алесю Лагвінцу ў рэгістрацыі адмовілі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)