«Караблікі Свабоды» паплылі з Брэста ў Еўропу (фота)

7 красавіка актывісты «Дзедзіча» правялі акцыю ў межах кампаніі «Без візы».

Моладзь запусціла ў раку Мухавец папяровыя караблікі — сімвалы свабоды, — да якіх былі прымацаваны сцяжкі краінаў Еўрасаюза.

Са словаў валанцёра кампаніі Алены Каховіч, "Караблікі Свабоды", накіроўваючыся ў бок Польшчы, сімвалізуюць жаданне большасці беларусаў бесперашкодна вандраваць па Еўропе.

Алена Каховіч: "Мэта кампаніі — безвізавы праезд як беларусаў у краіны Еўропы, так і еўрапейцаў у Беларусь. Мы мяркуем, што такімі масавымі акцыямі мы прыцягнем увагу грамадскасці, і візавая праблема бліжэйшым часам пачне неяк вырашыцца".

Таксама пасля акцыі яе ўдзельнікі раздалі мінакам набярэжнай улёткі кампаніі "Без візы".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)