Политика

Сяргей Кайко, Новы час

Капскі збіраецца на сход. Няўжо без гэтага не ўратаваць БАТЭ?

Яшчэ з дзясятак гадоў таму беларускі футбол меў цудоўную візітоўку — клуб са сціплага горада Барысава. БАТЭ віраваў ва ўсю моц — выйграваў адзін чэмпіянат краіны за другім ды грымеў у еўракубках, дзе мог эфектна распатроніць нават мюнхенскую «Баварыю».

Фота pressball.by 

Аднак час прайшоў — і ўсё змянілася. Шчасце скончылася, а карэта, што калісьці была залатой, ператварылася ў эпічны гарбуз. Барысаўскі феномен спазнаў дэкаданс. І нават на нацыянальнай арэне больш не дамінуе.

У Беларусі два сезоны запар — іншыя чэмпіёны, а ў еўракубках заўзятары БАТЭ ўсё больш жывуць успамінамі. І спадзяванняў на дзівосны камбэк зусім не праглядаецца. Тут бы ўвогуле ўзбіцца хоць на нейкі трывалы шлях — і не сканаць пад ціскам знешнім абставінаў.

Вы скажаце: ну і што тут такога? Кожную сімфонію рана ці позна чакае апошні акорд. Любая імперыя рана ці позна развальваецца, як трухлявы свіран. Усё так, але, падобна, заняпад БАТЭ будзе абстаўлены іншымі дэкарацыямі.

Прынамсі, без усеагульнага спачувальнага камлання, якое клуб за доўгія пераможныя гады, безумоўна, заслужыў. І нават без калектыўнай жалобы заўзятараў, якія гэтай зімой пакрысе адварочваюцца ад любімай каманды.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.1(11)