Политика

Сяргей Пульша, Новы час

Канстытуцыя: з вялікага паспеху наробіш смеху

Поўнага тэксту «альтэрнатыўнай» Канстытуцыі таксама яшчэ няма. Але ёсць хоць нешта, над чым можна разважаць.

Фота Еўрарадыё

І нават з першага погляду гэты праект Канстытуцыі мае багата хібаў. Некаторыя палажэнні дакумента могуць з часам састарэць — хаця б у сярэднетэрміновай перспектыве. А некаторыя і ўвогуле будуць непрымальныя для часткі соцыуму.

Канстытуцыю Беларусі ўзору 1994 года распрацоўвалі вельмі доўга. Канстытуцыйная камісія па распрацоўцы дакумента была ўтвораная 22 чэрвеня 1990 года, праекты Канстытуцыі для грамадскага абмеркавання публікаваліся ў 1991, 1992 і 1993 гадах. Кажуць, што ў Нацыянальным архіве захоўваюцца яшчэ некалькі праектаў Асноўнага закону, якія так і не былі вынесеныя на ўсеагульны агляд.

У выніку, ад моманту пачатку працы над Асноўным законам і да яго прыняцця прайшлі чатыры гады. Цяпер жа нам наладзілі нейкую «гонку Канстытуцый».

Спачатку Лукашэнка, спрабуючы ўтаймаваць народ, заявіў, што хутка будзе прынятая новая Канстытуцыя, у якой менш улады будзе ў кіраўніка краіны, а больш — у іншых уладных структур, а пасля ён сыдзе.

Пры гэтым, маўляў, новая Канстытуцыя павінна быць распрацаваная да вясны 2021 года. Прынамсі, гэты тэрмін быў агучаны, калі Палата прадстаўнікоў ды іншыя органы пачалі «збор пажаданняў» ад грамадзян па змесце наступнага Асноўнага закона.

У супрацьвагу гэтай ініцыятыве распрацоўку сваіх канстытуцыйных нормаў пачаў штаб Святланы Ціханоўскай. Праўда, першапачаткова заяўлялася, што пасля перамогі спачатку вернецца легітымная Канстытуцыя 1994 года, а ўжо потым будзе ісці праца над новым варыянтам Асноўнага закона. Але ж цяпер, падаецца, падыход змяніўся.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.3(3)