Лица
Вольга Мельгуй, фота Аляксея Літвінкі

«Канец словаў» у галерэе «Ў» (фотафакт)

У апошні дзень восені ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбылася вечарына, прысвечаная другой частцы праекта “Канец словаў” – выданню кнігі паштовак “Канец словаў: home collection” мэтра беларускай фатаграфіі Ігара Саўчанкі.

Фатографу пазавалі вядомыя беларускія літаратары: Віталь Рыжкоў, Юрась Барысевіч, Андрэй Адамовіч, Анатоль Івашчанка і старшыня грамадзкага аб’яднання “Будзьма беларусамі” Севярын Квяткоўскі.

Нагадаем, што першая частка праекту была рэалізавана як хуліганскі, але глямурны каляндар, для старонак якога распрануліся зоркі беларускага багемнага жыцця.

Кніга паштовак істотна адрозніваецца ад каляндара, бо адлюстроўвае прыватнае жыццё літаратараў сродкамі класічнай фатаграфіі, якая вымушае гледача адчуваць хісткасць рэальнасці і ў той жа час замілаванне ёй, часцяком іррацыянальнай і нерафінаванай.

Максім Жбанкоў і Ігар Саўчанка

Ролю тамады выконваў Максім Жбанкоў, прамовам літаратараў акампанаваў Сяргей Пукст, а скончыў музычную частку імпрэзы Зьміцер Вайцюшкевіч.

Найбольш уразіў публіку перфоманс тэатра InZhest.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)