Общество
Змiцер Панкавец, «Наша Ніва»

Кандыдат ад Руху «За Свабоду» ў Дрыбіне перамог у асноўны дзень галасавання

Але ў датэрміновым «саступіў» 360 на 11.

Галоўны спецыяліст па маркетынгу Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, сябра Руху «За Свабоду» Андрэй Юркоў перамог на ўчастку для галасавання №27 у Дрыбіне. Паводле звестак Юркова, у асноўны дзень галасавання за яго прагаласавала 232 чалавекі, за праўладнага кандыдата — 222.

«Але ў датэрміновым за яе 360 чалавек, за мяне — 11. Прыкладна тое самае ў надомным галасаванні», — кажа Андрэй Юркоў.

«У Дрыбіне тут усе свае людзі, суседзі, усе мяне ведаюць. Я ім кажу, што вы грэх робіце, дык апускаюць вочы», — кажа кандыдат.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)