Политика

Каму напісалі найбольшую і найменшую падтрымку на выбарах?

«Наша Ніва» прааналізавала вынікі галасавання за канкрэтных кандыдатаў у дэпутаты, якія з'явіліся на сайце ЦВК.

Хто быў ў лідарах? Ілля Дабратвор атрымаў 19,3%, але ў яго быў толькі адзін супернік — атаман Улаховіч.

Па Кобрынскай акрузе Аляксандру Меху далі 17,2%, а ў Андрэя Дзмітрыева ў Дзяржынску 15,5%.

У кіраўніцы сацыл-дэмакратаў Ірыны Вештард 13,2%.

Слонімскі доктар Іван Шэга атрымаў 13,3%, а ў Аляксандра Масюка па той жа акрузе 10,8%.

12,2% далі «зялёнаму» Юрыю Глушакову, а сацыял-дэмакратам Ганне Канюс і Ігару Маслоўскі на суседніх берасцейскіх акругах — раўнютка па 11,1% кожнаму.

Логіцы такія лічбы не паддаюцца. Затое відавочна дэманстратыўнае стаўленне ўлады да некаторых кандыдатаў.

Юрый Хашчавацкі атрымаў нібыта 0,4% галасоў — менш за ўсіх у Беларусі!

Юрий Хащеватский: «Мы лижем народу зад, а он сидит на диване и не хочет пошевелить даже пальцем»

Прыкладна столькі ж у Алеся Міхалевіча (0,5%).

Мінімальныя лічбы атрымалі хрысціянскія дэмакраты. Яркага бізнэсмена-БНФаўца Васіля Астроўскага паставілі на акрузе на апошняе месца з 2%.

Затое абсалютны пераможца — спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. У Докшыцкай акрузе ён атрымаў 86,8% галасоў!

З абраных дэпутатаў найменшая падтрымка нібыта была ў Ганны Канапацкай з АГП, якая стала дэпутаткай з вынікам 23,7%. Пры гэтым «супраць усіх» прагаласавалі 27% выбарцаў.

На Старавіленскай акрузе №105 у Ірыны Дарафеевай толькі 39,3% галасоў.

Амбасадар у Аўстрыі Валер Варанецкі з'явіўся на Свіслацкай акрузе №94 у апошні момант. Сярод пераможцаў толькі Канапацкая і ён не збіралі подпісы ў сваю падтрымку.

У Варанецкага 40,7% галасоў, на другім месцы там Алег Гайдукевіч (19%), які да апошняга верыў, што яго пусцяць у парламент.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)