Общество

Юрый Хлапонін, Новы час

Каму дапамагалі «Имена». І як гэтым праектам можна дапамагчы цяпер

Днямі стала вядома, што Следчы камітэт, які наклаў арышт на рахункі «ІМЁНАЎ», адхіліў хадайніцтва, у якім ініцыятыва прасіла разблакаваць рахункі для пераводу сабраных ахвяраванняў яе праектам. Сума ахвяраванняў на заблакаваных рахунках складае 1 368 616 рублёў (у эквіваленце гэта $545 265).

Нагадаем, дзейнасць дабрачыннай медыяплатформы «ІМЁНЫ», як і парадку 50 іншых некамерцыйных грамадскіх арганізацый, была спыненая напрыканцы ліпеня рашэннем Мінгарвыканкама. Інцыятыва займалася зборам грошай на працу грамадскіх арганізацый, якія паспяхова вырашаюць сацыяльныя праблемы ў Беларусі.

За пяць гадоў праект сабраў больш за 7 мільёнаў рублёў, але на момант блакавання рахункаў і ліквідацыі аб’яднання «ІМЁНЫ» працягвалі збор грошаў на патрэбу дабрачынных праектаў, якія зараз фактычна засталіся без сродкаў на існаванне.

Што гэта за праекты і як ім можна дапамагчы зараз? Чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.3(6)