Общество
Вікторыя Пракаповіч, «Тут і цяпер»

Каму цяпер па сілах «вышка»?

Бясконцыя фінансавыя катаклізмы прымусілі многіх студэнтаў ВНУ і іх бацькоў задумацца над мэтазгоднасцю і коштам атрымання доўчаканай вышэйшай адукацыі.

Пакой у кватэры — як дзве стыпендыі

Новапалачанка Святлана Бурак — без году выпускніца з дыпломам педагога пачатковых класаў, з дадатковай спецыялізацыяй "англійская мова". Уласна, менавіта гэтая спецыялізацыя, пераканана дзяўчына, і дасць ёй зарабіць на хлеб з маслам. "Я ўжо дамовілася: мяне бяруць па размеркаванні ў школу, а дадаткова буду падрабляць у двух дзіцячых садках, весці гурткі па-англійску. Адзін садок — у двары майго дома, другі — у дзесяці хвілінах хады ад універсітэта, там жа і школа знаходзіцца. Так што ўсё паспею. А вучуся я добра, ды і хто там на апошнім курсе будзе чапляцца", — аптымістычна разважае Святлана.

Мінулым летам яна, дарэчы, таксама не сядзела без справы: прыехала ў Мінск да сястры, даглядаць яе дзетак-блізнят. На з'едлівыя заўвагі — маўляў, няблага сястра ўладкавалася, бясплатную няньку знайшла — Святлана адмахвалася абедзвюма рукамі: "Што вы, гэта мне пашанцавала! Я хацела было зняць у Мінску пакойчык на лета, дык прасілі як мінімум 40 долараў, а ў беларускіх — 360 тысяч, між тым як стыпендыя ў мяне менш за 150... Тут жа, лічы, бясплатнае жыллё і харчаванне, са сваякамі пабачылася, у вольны час яшчэ шмат дзе пагуляць паспела — чым не водпуск?". Летнюю ж стыпендыю Святлана патраціла на абнаўленне гардэробу на восень і дапаможную літаратуру па спецыяльнасці.

Дзяўчыне і сапраўды пашанцавала: з наступленнем новага навучальнага года цэны на пакоі і кватэры ў сталіцы зноў папаўзлі ўверх. Цяпер за пакой, як расказваюць у прафкамах медуніверсітэта і педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка, гаспадары просяць 100—120 долараў (прычым імкнуцца засяліць як мінімум двух чалавек, г.зн. па 50—60 долараў з кожнага). Агенцтвы нерухомасці прапаноўваюць аднапакаёвыя кватэры за 200—250 долараў ЗША, і гэта без уліку платы за пасрэдніцкія паслугі.

Двух- і трохпакаёвыя кватэры студэнтам здаюць усё радзей, хоць аб'явы — "3 (4) студэнты здымуць кватэру ў Вашым доме" — штодня можна ўбачыць у раёне новабудоўляў.

Працяг артыкулу чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)