Общество

Больш за 60 жанчын затрыманы на Маршы ў Мінску (спіс)

Праваабаронцы склалі спіс. Ён будзе папаўняцца.

На Жаночым маршы ў суботы прынялі ўдзел каля 10 тысяч чалавек. Затрыманні адбываліся падчас усяго мерапрыемства.

Праваабаронцам вядомыя прозвішчы не менш як 69 чалавек. У асноўным гэта жанчыны.

Паведамляецца, што сярод затрыманых журналісты БЕЛСАТу Кацярына Андрэева і Макс Калітоўскі. Іх адвезлі ў Кастрычніцкі  РУУС, канфіскуюць тэхніку. Таксама затрыманая Надзея Крапівіна са Свабоднага тэатра, паведамляе праваабарончы цэнтр Вясна.

Некаторыя затрыманні былі даволі дзіўныя. Кіроўца аўтамабіля  спыніўся на вуліцы Багдановіча, каб прапусціць калону жанчын. Праз нейкі час пад'ехаў бусік, з якога выбеглі сілавікі ў зялёнай форме без апазнавальных знакаў і ў балаклавах, выцягнулі з машыны гэтага кіроўцу і павялі ў бус. Здаецца, проста за тое, што ён прапускаў калону жанчын і не ехаў на іх на зялёнае для сябе святло.

Затрымалі і яшчэ аднаго мужчыну, які проста стаяў на прыпынку і здымаў усё на тэлефон.

Спіс затрыманых па стане на 21.00:

  1. Козіч Анастасся
  2. Чэчка Дар'я
  3. Чэчка Алена
  4. Міхалачкіна Юля
  5. Шыманец Аляксандр Ігаравіч
  6. Бараноўская Анастасія Юр'еўна
  7. Кіслая Яўгенія Сяргееўна
  8. Залівака Ксенія
  9. Пласкавіцкая Антаніна Аляксандраўна
  10. Валкагонава Валерыя Віктараўна
  11. Старынская Наталля Сяргееўна
  12. Кірэева Ксенія Дзмітрыеўна
  13. Шаўчэнка Алеся
  14. Цвірбут Юлія
  15. Ляшчынская Кацярына
  16. Грачышкіна Ганна
  17. Вашчанка Кацярына
  18. Гражына Нестар (Светлагорск)
  19. Шандрак Алена Юр'еўна (Светлагорск)
  20. Гулевіч Юлія Валер'еўна
  21. Крапівіна Надзея Ігараўна
  22. Дзянісава Таццяна Васільеўна
  23. Сокал Маргарыта Дзмітрыеўна
  24. Волкава Кацярына
  25. Бядуліна Рэгіна Дзмітрыеўна
  26. Маркелава Ірына
  27. Маркелава Марыя
  28. Андрэева Кацярына (Белсат)
  29. Калітоўскі Макс (Белсат)
  30. Паўловіч Ірына
  31. Хмялеўская Паліна
  32. Паўлава Ганна Вячаславаўна
  33. Чыпурка Любоў Мікалаеўна
  34. Марчанка Крысціна
  35. Паўлаў Аляксандр
  36. Кананенка Ганна-Марыя
  37. Кулікоўская Крысціна Андрэеўна
  38. Даўгаполава Ганна Алегаўна
  39. Дзаганія Ніна
  40. Качан Алена Ігараўна
  41. Лявіт Вольга Аляксандраўна
  42. Шаленка Аксана
  43. Радзівончык Святлана Мікалаеўна
  44. Мерчы Яўгенія Генадзьеўна
  45. Касінскі Артур (затрымалі разам з дронам)
  46. Бартлава Вольга (прадстаўніца Adami Media Prize)
  47. Заблоцкая Ганна Аляксандраўна
  48. Харленка Аксана
  49. Бяганская Аляксандра Віктараўна
  50. Матус Вольга Святаславаўна
  51. Крыцкая Ганна Міхайлаўна
  52. Безмацерных Наталля Пятроўна
  53. Каваль Ірына Віктараўна
  54. Пераверзева Алена Валер'еўна
  55. Міхалочкіна Юля
  56. Сафронава Алена Георгіеўна (Маскоўскі РАУС, ставяць 23.34 і хочуць ва ўсіх зняць адбіткі)
  57. Кучук Святлана Валер'еўна
  58. Правасуд Кацярына
  59. Шевялькова Ала
  60. Дрозд Алена
  61. Кавальчук Люба
  62. Палупанава Надзея
  63. Новікава Ірына
  64. Ляшчынская Кацярына
  65. Шашок Дар'я Юр'еўна
  66. Гармаш Марыя
  67. Трыфанава Таццяна
  68. Кошалева Валянціна
  69. Петруковіч Таццяна

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(17)