Нас ужо усе любілі пасьля жніўня 2020 – як нацыю, якая прадэманстравала сваё імкненьне да свабоды, хаця і не дабілася яе. Але расейская вайна, якая вядзецца і з тэрыторыі Беларусі, на жаль, імгненна перабіла гэты імідж (як памятаем, запамінаецца апошняе).
Калі ўсе зноў палюбяць беларусаў?
У масавым стаўленьні да народаў добра працуе прынцып «запамінаецца апошняе», лічыць журналіст Віталь Цыганкоў.
– Гляджу зараз на тую беспрэцэдэнтную хвалю дапамогі і салідарнасьці, якая назіраецца ў палякаў да ўкраінцаў, – піша Цыганкоў. – І думаю, як расейская агрэсія змыла (прынамсі, на цяперашні момант) усе ранейшыя польска-ўкраінскія гістарычныя крыўды.
Больш за тое, забытыя даваенныя (да 24 лютага) ўнутраныя правалы самой Украіны, кардынальна зьмяніўся імідж украінцаў у Польшчы – ад паблажліва-іранічнага да захапленьня – як людзьмі, якія сваім гераізмам і ахвярамі абараняюць у тым ліку і Польшчу.
Агульны вораг, агульная пагроза, агульная – у пэўнай ступені – бяда аб’ядноўваюць лепей за шматлікія лекцыі аб неабходнасьці пераадолець гістарычныя непаразуменьні.
І такіх прыкладаў у гісторыі нямала. Той жа Захад у пачатку 90-х успрымаў Расею, як нацыю, якая нарэшце ськінула з сябе камуністычна-бальшавісцкую ідэалогію і зараз, атрымаўшы свабоду, увальецца ў лік вольных дэмакратычных народаў. Уся папярэдняя імперская гісторыя Расеі была нібыта забыта.
І я не зьбіраюся абвінавачваць Захад у наіўнасьці, бо яны разважалі лагічна – калі японцам і немцам удалося, то чаму і ў расейцаў не павінна атрымацца?
Ці можна ўзгадаць, што сучасныя беларусы, нягледзячы на ўсе жахі Другой сусьветнай, сярод самых паважаных народаў, сярод эканамічных і сацыяльных сыстэмаў, вартых перайманьня, нязьменна называюць немцаў.
Гэта я да чаго. Зараз многія пішуць, што грэх саўдзелу ў расейскай агрэсіі супраць Украіны будзе на беларусах вісець дзесяцігоддзямі. Вельмі малаверагодна.
І зараз нам даводзіцца цяжка і напружана даказваць, што беларусы – гэта не рэжым, што мы ўвогуле пад акупацыяй, што мы на 97 працэнтаў супраць вайны і гэтак далей.
Атрымліваецца з пераменным посьпехам, бо народы ў стаўленьні да іншых жывуць простымі формуламі і стэрэатыпамі – а гэтае беларускае раздваеньне зразумець адразу даволі складана.
Аднак – як толькі мы ськінем Лу, і як нацыя і дзяржава заявім, што пераходзім на «сьветлы бок», нас зноў усе палюбяць. Запамінаецца апошняе.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное