«Калі б ласось у нас так каштаваў, я б яго ніколі там не ела!»

Тома Хігашыдэ прыехала на месяц у Беларусь перад заканчэннем універа Васэда ў Токіо, дзе яна вучыла рускую літаратуру.

Як? А яна проста запаліла на рускамоўным спіч-конкурсе, дзе прызам было падарожжа і месяц вучобы ў любым універы любой краіны на выбар. Тома выбрала Беларусь, бо ўжо год вучылася ў Масковіі, і ехаць туды зноў было нецікава.

Тома: "Мінск – ціхі, спакойны, чысты гарадок у параўнанні з Токіо. Вельмі мала сонца (як вы тут жывяце?!), хацелася б вярнуцца сюды ўлетку, бо ў халодны сезон тут пастаянна хочацца спаць – усе японцы вельмі чуллівыя да атмасфернага ціску."

Паразмаўлялі – трэба і пад'есці. Тома выбрала нацынальныя і самыя распаўсюджаныя для Японіі стравы, каб зацаніць, наколькі яны адпавядаюць арыгінальным аналагам.

...Прыйшла чарга і ласося з соусам кірыякі. Кошт: 36.000 (у Японіі – у тры разы танней! Тома: "Калі б ён у нас так каштаваў, я б яго ніколі там не ела!")

Цалкам артыкул чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)