«Калі б аўтары Кама-Сутры ўбачылі, што робяць з беларускім народам…»

Чаму масавая незадаволенасць не ператвараецца ў беларускім грамадзтве ў масавы пратэст? З такім пытаньнем мы звярнуліся да кіраўніка сацыялягічнай лябараторыі НОВАК, прафэсара Андрэя Вардамацкага. У адказ ён прапанаваў цытату з адной са справаздачаў лябараторыі і 8 тэзісаў.

«Калі б аўтары Кама-Сутры ўбачылі, што робяць з беларускім народам ─ з яго згоды ─ яны б назвалі сябе дзецьмі, якія гуляюць у пясочніцы».

1. Адсутнасць сацыяльнага досведу жыцця ва ўмовах дэмакратыі;

2. Беларусь найбольш інтэнсіўна дэлегавала найлепшыя кадры ў Маскву ─ ўсесаюзны вяршказдымальны апарат;

3. Самае сумнае наступства 2-й сусветнай вайны ─ не забойства мільёнаў, самае сумнае ─ забіты нацыянальны характар;

4. Супярэчнасць паміж узроўнем прафэсійнай кваліфікацыі і ўзроўнем грамадзянскай актыўнасці і свядомасці ─ галоўная рыса беларускай масавай свядомасці;

5. Беларусь ─ зборачны цэх СССР. Ён заўсёды загружаны ─ таму патрэбная прафэсійная кваліфікацыя, а не прадпрымальнасць;

6. Разбурэнне Лукашэнкам грамадзянскай супольнасці у РБ мае больш інтэнсіўны характар, чым было ў СССР;

7. Адбылося разбурэнне сацыяльнага кантракту;

8. Беларускі сацыяльны кантракт цяпер ─ кантракт паміж канваірам і вязнем.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)