Политика
Анастасія Зелянкова

Калегія Мінскага гарадскога суда адмяніла прыгавор Канстанціну Лукашову

Калегія Мінскага гарадскога суда адмяніла прыгавор Канстанціну Лукашову, які абвінавачваўся ў супраціленні работнікам міліцыі. Пра гэта “Салідарнасці” паведаміў яго брат Вячаслаў Сіўчык.

Нагадаем, 20 лютага суд Ленінскага раёна Мінска прыгаварыў Кастуся Лукашова да двух гадоў умоўна з адтэрмінаваннем прыгавару на два гады. У зале суда Лукашоў быў вызвалены. Аднак сёння Калегія Мінскага суда задаволіла скаргу грамадскага актывіста і адмяніла папярэднее рашэнне. -- Суддзі канстатавалі, што Кастусь невінаваты і яго асудзілі незаконна, -- заявіў “Салідарнасці” Вячаслаў Сіўчык. -- Ранейшае судовае рашэнне грунтавалася выключна на паказаннях пацярпелага. Былі праігнараваныя сведкі, пісьмовыя дакументы, якія пацвярджалі невінаватасць брата. Калі так меркаваць, то любы супрацоўнік міліцыі можа пасадзіць каго захоча і суд яго падтрымае. На шчасце, зараз гэтага не адбылося. Вячаслава Стўчыка і самаго чакае заўтра суд. Праўда, наконт будучага судовага працэсу палітык не выказвае асаблівага аптымізму.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)