Общество
Сергей Балай

Как я провел лето. Общественные деятели

Жанна Литвина наслаждалась природой Браславских озер, Евгений Липкович восхищался яркой Италией, Людмила Сидорская открыла для себя Минское море, а Никита Лиховид наблюдал за политической жизнью в стране. Общественные деятели рассказали «Салідарнасці», как прошло их лето.

Жанна Лiтвiна: «Людзі засяродзіліся на сваіх праблемах, збудаваўшы шкляную сцяну, за якой зараз і жывуць у ізаляцыі»

– Трэці год запар адпачынак і ўсё, што з ім звязана, у мяне праходзіць на вёсцы пад Мінскам, – адзначае старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў. – А сёлетнім упрыгожваннем двухтыднёвага адпачынку сталі некалькі дзён, праведзеныя на Браслаўскіх азёрах разам з роднымі ў такое шыкоўнае надвор'е.

Жанна Літвіна кажа, што ёй шкада марнаваць лета на паездкі па курортах:

– Я атрымліваю асалоду ад туманоў, свiтанкаў i закатаў, ад паху нашых кветак. Беларуская прырода мяне энэргетычна напаўняе.

На думку суразмоўцы, у грамадстве лета прайшло пад знакам застою.

– Я б сказала – неверагоднага застою, – падкрэслiвае яна. – Добра каб за гэтым вялацякучым жыццём быў час роздуму, асэнсавання рэчаіснасці. Але, на маю думку, пра гэта можна толькі марыць. Людзі не думалі сур'ёзна пра сваю будучыню, капаючыся ў гародах i адсоўваючы ад сябе нейкія эмоцыі і жаданні зменаў. Гэты сум не можа развеяць ні надвор’е, ні прыгажосць прыроды. Мне падаецца, што больш моцнымі ў грамадстве сталі ноткі самазахавання. Людзі больш скукожыліся, засяродзіліся на сваіх праблемах, збудаваўшы шкляную сцяну, за якой зараз і жывуць у ізаляцыі.

Евгений Липкович: «Люди со стальными глазами, танцующие веселые танцы, женщины с большой грудью в народных рубашках…»

– Это лето прошло в Италии, – рассказал «Салідарнасці» о своих приключениях блогер Евгений Липкович. – Было ярко и 40 градусов со знаком плюс. Я был на юге «сапога». В регионе Апулия попал на праздник колбасы – ее там было 3 километра в длину. На местном фольклорном празднике увидел эдакую смесь Феллини и «Крестного отца» Копполы. Люди со стальными глазами, танцующие веселые танцы, женщины с большой грудью в народных рубашках… Очень ярко.

По мнению блогера, в общественной жизни никаких перемен не произошло.

– Не лучше и не хуже. Власти зверствуют, народ безразличен. Приятно, что обо мне газета Минобороны «Во славу Родины» написала бесчисленное количество статей. Я, в свою очередь, предпринимаю попытки возбудить уголовный процесс против них и получить массу удовольствия от переписки с властями, – подытожил собеседник.

Таццяна Равяка: «Праблемы не адпускаюць людзей. Нават калі яны адпачываюць»

– Сумна казаць, што лета прайшло, – адзначае праваабаронца Таццяна Равяка. – Яно літаральна праскочыла незаўважна, бо было шмат загружанасці працай, якую немагчыма спыніць, адмяніць, перанесці. Пачаліся выбары, у якiх «Вясна» – адзін з удзельнікаў назіранняў.

Больш за месяц суразмоўца выкладала ў школе правоў чалавека.

– Мару толькі аб тым, каб вырвацца з гораду i знайсці ў лесе якога грыба, – смяецца Таццяна Равяка. – Спадзяюся, што ў бліжэйшыя выходныя здолею схадзіць у грыбы i проста адпачыць.

На думку праваабаронцы, лета пакінула адчуванне кантрасту:

– Як і надвор’е – то горача, то халодна ад пабытовых праблем, росту камуналкі, няпэўнасці з нацыянальнай валютай. Праблемы не адпускаюць людзей, нават калі яны адпачываюць. Спадзяюся, што ў большасці беларусаў лета было добрым.

Пасля парламенцкай кампаніі Таццяна Равяка плануе з'ехаць на мора, «каб трохі захапіць пахі i колеры сыходзячага лета».

Наста Палажанка: «Надвор’е змянялася ў сіноптыкаў, а не палітыкаў»

– У мяне не было адпачынку, – кажа каханая дзяўчына палітвязня Змітра Дашкевіча, намесніца старшыні зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Наста Палажанка. – Першую палову лета я была невыязная. Да таго ж, не рызыкавала пакідаць краіну, бо баялася за лёс Змітра. Выбіралася максімум на пару дзён да сяброў на лецішча.

Лета выдалася напружаным. Дзякуй богу, што яно ўжо мінула.

На думку актывісткі, апошнiя месяцы былi як «замарожаныя»:

– Надвор’е змянялася ў сіноптыкаў, а не палітыкаў. У палітыцы летам былі стабільныя замаразкі і адсутнасць станоўчых момантаў, якія б маглі даць нейкі спадзёў на паляпшэнне.

Никита Лиховид: «Словно наблюдаешь за каким-то террариумом»

– Летом нигде не отдыхал – много работал. Взять тайм-аут не получилось, – отметил член ГПУ «Платформа», экс-политзаключенный Никита Лиховид. – Все лето пролетело в работе и общественных делах.

По мнению собеседника, в этот период в Беларуси не происходило событий, существенно повлиявших на жизнь общества. За некоторым исключением:

– На мой взгляд, отставка главы президентской администрации Владимира Макея и его назначение на пост министра иностранных дел будет иметь серьезные последствия для белорусского общества. И последствия не заставят себя ждать. Еще забавно было наблюдать за подготовкой к парламентским выборам. За тем, как оппозиция готовит бойкот, сама не понимая, что делает. Словно наблюдаешь за каким-то террариумом.

Людмила Сидорская: «В Минске воздух совсем другой»

– Лето пролетело между Минском и Москвой, где Сергей Сергеевич (бывший премьер-министр, – С.) работает, – отметила супруга теперь уже члена коллегии по промышленности и агропромышленному комплексу Евразийской экономической комиссии. – Последние три недели августа мы с супругом и детьми провели в Минске. Погода была достаточно комфортная. Лето давало тепло, прохладу и возможность насладиться всеми природными ресурсами.

Мы с семьей отдыхали на Минском море. И я получила массу впечатлений от того, как хорошо можно отдохнуть в двух шагах от столицы. Для отдыха созданы все условия – ухоженно, аккуратно. Жарили шашлыки, общались с людьми, наслаждались природой и свежим воздухом.

Фото автора и из личного блога Евгения Липковича, Мирослава Адамчика, Юлии Дорошкевич

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)