Общество

Івонка Сурвіла: «Няхай ягоная спадчына, ягоная праца і вопыт, будуць прыкладам для ўсіх»

Старшыня Рады БНР выказала сваё спачуваньне блізкім і сваякам Паўла Шарамета, беларускага журналіста, забітага ў Кіеве.

«Сьмерць Паўла - гэта вялікая страта для Беларусі, для ўсіх нас. Ягонае забойства, хто б за ім ні стаяў, гэта атака на свабоду слова. Прычым на свабоду адначасова ва ўсіх краінах, зь якімі была зьвязаная ягоная праца: і ва Ўкраіне, і ў Беларусі, і ў Расеі.

Павал Шарамет нёс людзям праўду і быў вельмі небясьпечны для дыктатараў і злодзеяў ва ўсіх гэтых краінах. Няхай ягоная спадчына, ягоная праца і вопыт, будуць прыкладам для ўсіх».