Івонка Сурвіла: «Няма прычыны, каб мы жылі горш за іншых»

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася з калядным прывітаньнем. «Дарагія суродзічы-беларусы! — гаворыцца ў прывітаньні. — Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас з надыходзячымі сьвятамі і жадаю вам іх правесьці з радасьцю ў сэрцах вашых, бо — Хрыстос нарадзіўся!».

«Дарагія браты і сёстры беларусы! Сьвяты гэтыя, як заўсёды, я буду сьвяткаваць з усімі вамі, з надзеяй і верай у лепшую будучыню кожнага беларуса.

Прашу Бога ў гэтае вялікае сьвята чалавецтва, сьвята любові і дабраты, каб Бог паслаў «праменьні свае хвалы» на наш прыгожы край, і дазволіў зьдзейсьніць вялікі патэнцыял працавітага і разумнага беларускага народу. Мы ня горшыя за іншых. Няма ніякай прычыны, каб мы жылі горш за іншых.

Жадаю вам з глыбіні сэрца тае мужнасьці, тае вытрываласьці і тае годнасьці, якія дазволяць вам дасягнуць мэты кожнага народу — зрабіць са свайго краю найбольш утульнае для сябе месца на зямлі.

Дык дапамажы вам Божа!» — гаворыцца ў калядным звароце Старшыні Рады БНР.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)