Івашкевіч: «Народных сходаў ніхто не адмяняе»

Прынята рашэнне наконт фармату Народнага сходу, які запланаваны на наступную суботу.

Як адзначае адзін з арганізатараў - Віктар Івашкевіч, там дзе распаўсюджана інфармацыя з заклікам прыйсці на тыя ж месцы і ў той самы час, што і 8-га кастрычніка, там сходы адбудуцца і 12-га лістапада, паведамляе Радыё Рацыя.

Віктар Івашкевіч тлумачыць:

– Ніхто іх не адмяняе, і з людзьмі, якія прыйдуць на гэты заклік, арганізатары сукстрэнуцца і праінфармуюць іх аб адказах уладаў на тыя патрабаванні, якія прымаліся на сходах. Таму што арганізатары, якія абяцалі, браліся данесці гэтыя патрабаванні да аблвыканкаму. І на мінулым і на гэтым тыдні ўжо прыходзяць адказы. Ну, як правіла, гэта адпіскі, кшталту: “мы не вырашаем гэтыя пытанні, гэтыя пытанні вырашае прэзідзнт”, ці “па вашаму пытанню рашэння ўвогуле прыняць немагчыма”.

Як распавёў Віктар Івашкевіч, у Мінску Народны сход пройдзе ў парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор. Сярод галоўных патрабаванняў: спыненне росту цэнаў, павышэнне заробкаў і пенсій, рассакрэчванне прэзідэнцкага фонду.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)