Общество
Сяргей Балай

Ішла Каляда! (фотарэпартаж)

Некалькі год таму сябры Магілеўскай філіі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ) «адкрылі» вёску Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілеўскай вобласці. Унікальныя цяхцінскія бабулі дагэтуль праводзяць калядны абрад на Шчадрэц. Паназіраць за архаічнай традыцыяй давялося і карэспандэнту «Салідарнасці».

Хуткія прыгатаванні ў мяцовым Доме культуры, і калядоўшчыкі выпраўляюцца ў вёску. Побач з цяхцінскімі бабулямі – молаць з магілеўскага СЭТу. Некалькі гадоў запар хлопцы і дзяўчаты прыязджалі ў веску, запісвалі і развучвалі тыя спевы, што дагэтуль пяюць мясцовыя бабулі, а ў гэтым годзе вырашылі зладзіць калядны абрад разам.

Першая хата прымае калядоўшчыкаў шчодра. Тыя старанна спяваюць для гаспадароў, нахвальваюць гаспадыню і гаспадара, зычаць багацця і ўрадлівасці ў новым годзе. Неад’емны персанаж калядавання – каза танчыць і “памірае”. Каб каза ўстала, яе трэба пачаставаць салам ці кіўбаскай, альбо пляшкай.

Калядоўшчыкі разам з гарманістам і дударом рушаць далей, наперадзе яшчэ некалькі двароў, якія чакаюць калядную дружыну.

Пасля калядавання яго ўдзельнікі вяртаюцца ў клуб, каб падсілкавацца за шчодрым сталом і выпіць чарку за Каляды ды Шчадрэц. У перапынку – сапраўдны майстар-клас Лявоніхі для гасцей з Магілеву. Сівенькія бабулі таньчаць ня горш за маладых.

Пасля за святочным сталом маладыя амартары этнаграфіі і традыцыйнай культуры разам з бабулямі спяваюць калядныя песні. Сканчаецца калядная вечарына позна ўвечары, а яе стомленыя, але задаволеныя ўдзельнікі дамаўляюцца сустрэцца на наступных Калядах ў Цяхціне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)