Сяргей Салаўёў, Новы час

Імкнучыся «разбамбіць Валожын», улады нанеслі ўдар па Драздах

«Бамбіць Варонеж». Адкуль пайшоў гэты выраз і што ён азначае? Пайшло гэта з анекдота, калі расійскія чыноўнікі ў адказ на заходнія санкцыі прапаноўвалі каго-небудзь разбамбіць.

Аказалася, што скідаць бомбы на Рым, Берлін, Лондан ці Вашынгтон нельга: ва ўсіх там альбо дзеці навучаюцца, альбо сваякі жывуць, альбо бізнес.

І тады ўзнікла ідэя «бамбіць Варонеж», паколькі там у расійскіх чыноўнікаў ніякіх інтарэсаў няма. А азначае гэты выраз — «адказваць на знешнія выклікі так, каб нанесці шкоду ўласнаму народу».

Вось і Уладзімір Макей, калі казаў пра заходнія санкцыі, заявіў: «Любое далейшае ўзмацненне жорсткасці санкцый прывядзе да таго, што грамадзянская супольнасць перастане існаваць. І гэта, я лічу, будзе абсалютна абгрунтавана ў дадзенай сітуацыі».

То-бок, практычна адкрытым тэкстам заявіў: у адказ на заходнія санкцыі ўлады будуць узмацняць рэпрэсіі і тэрарызаваць уласны народ.

Такім чынам, Макей збіраецца «бамбіць Валожын» і распісваецца ва ўласнай прафнепрыдатнасці — бяссіллі ўрэгуляваць канфлікт дыпламатычным спосабам.

Ці варта Макею нагадваць, што санкцыі ўзніклі не проста так, а ў адказ на бязмежжа сілавікоў, неймаверны ціск на незалежную прэсу, польскую меншасць, поўнае зневажанне правоў чалавека і больш чым 350 палітвязняў у Беларусі?

Думаю, не. Ён чалавек недурны, што пацвярджаецца яго папярэдняй дыпламатычнай кар’ерай, і сам усё разумее. Але ён не зразумеў — як, увогуле, і ўся ўлада, — толькі аднаго. Таго, што «бамбіць Валожын» ужо не мае сэнсу.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:60)