Политика
Аліна Таранік

«Ім проста трэба было знайсці крайняга»

Пасля трэцяга судовага паседжання па справе аб арганізацыі маўклівых акцый у Мазыры Міхаіла Караткевіча ўсё-ткі аштрафавалі на 3 базавыя велічыні. Малады чалавек кажа, што невінаваты, і мае намер абскардзіць свой прысуд.

Суд па справе карыстальніка сацыяльнай сеткі «Вконтакте» быў адкладзены два разы. У нечым гэта заслуга адваката, бо, як мяркуе Міхаіл, прымаць рашэнне адразу збаяліся.

– Сведкі выступалі толькі на першым паседжанні, на другім пасля прамовы адваката было вырашана перанесці агучванне прысуда на іншы дзень. І вось на трэцім паседжанні ўсе-ткі аштрафавалі. Суд усе ж палічыў мяне вінаватым у арганізацыі акцый. У тым, што парушыў правілы арганізацыі масавых мерапрыемстваў, не падаючы заяўкі на іх правядзенне. Ім трэба было знайсці крайняга, вось яны і знайшлі, – распавёў «Салідарнасці» Караткевіч.

У той жа час Міхаіл мае цверды намер абскардзіць рашэнне суду, бо сваей віны не прызнае і хоча дамагчыся праўды.

– Малады чалавек размесціў запіс на сваей асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы, нікога нікуды не заклікаў і не з’яўляецца арганізатарам. Прычым запіс ён зрабіў ужо пасля пачатку акцый маўклівага пратэсту. Адпаведна, як ён мог быць арганізатарам? Такія запісы ў сетцы ёсць у тысячы чалавек, –адзначыў праваабаронца Уладзімір Целяпун у каментары «БелаПАН».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)