Ігара Банцара асудзілі на 13 сутак

Актывіста не прызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Ігара Банцара асудзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікам міліцыі.

Банцар быў затрыманы і моцна зьбіты міліцыянтамі падчас несанкцыянаванага пікета Саюза палякаў супраць адкрыцьця ў польскай школе расейскамоўных клясаў, які адбыўся побач з Гарадзенскім аблвыканкамам.

У пастарунку Банцару стала дрэнна, падняўся ціск і яму выклікалі «хуткую». На гэты момант вядома, што яшчэ пяці затрыманым удзельнікам акцыі выпісалі позвы ў суд на панядзелак і аўторак.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)