Беседка
Зміцер Лукашук, Еўрарадые

Ігар Варашкевіч: «Пасля падзей на Плошчы 2010 года я напісаў тэкст, які і сёння актуальны»

У сяброўскай размове з аўтарам тэкстаў «Крамы» Змітром Лукашуком легендарны Ігар Варашкевіч узгадвае мінулае і раскрывае свае прынцыпы жыцця.

Рабіць інтэрв'ю з сябрам, якога ведаеш 25 гадоў (нават, відаць, і больш), з якім столькі рэк перайшоў, солі з'еў, труб чуў, вогненнай вады выпіў ― лёгка. Бо столькі пра яго ведаеш. А ён не менш ведае пра цябе. І складана. Бо столькі разам перажылі. Таму, хутчэй, гэта нават і не інтэрв’ю, а так ― сяброўская размова. Размаўляем напярэдадні вялікага сольнага канцэрта “Крамы”, які адбудзецца 30 жніўня ў рэстаране “Сябры”.

― Я раскажу гэтую гісторыю за цябе: сядзеў сабе студэнт на падваконні ў калідоры тэатральна-мастацкага інстытута і граў на губным гармоніку нешта блюзавае. Побач праходзіў адзін з удзельнікаў інстытуцкага рок-гурта “Студыя 7”, паслухаў ігру студэнта і запрасіў сыграць у некалькіх песнях. Так Ігар Варашкевіч стаў удзельнікам “Студыі 7”, потым ― “Бонды” і нарэшце ― “Крамы”.

Ні разу не было думкі: “Хай бы ты прайшоў міма, і шлях бы мой склаўся зусім па-іншаму!”?

― Натуральна, была! І не аднаразова. Думаю, любы чалавек, асабліва творчы, перыядычна думае, што, вось, калі б не было гэтага, то…

Але ж менавіта з такіх рэчаў складаецца жыццё. Гэта і ёсць нейкі лёс. Не запрасілі б мяне тады ў “Студыю 7” ― я б паехаў у рэстаўрацыйныя майстэрні ў Гродна, не прыехалі б вы да мяне ў Баранавічы запрашаць у “Краму” пасля развалу “Бонды” ― жыццё пайшло б па адным рэчышчы. Але ж склалася так, як склалася, і перарабіць ты нічога не можаш.

І ці патрэбнае тое пераробліванне? Навошта нейкія шкадаванні? Можна шкадаваць толькі пра тое, што крыху вынік атрымаўся не такім, як ён павінен быў бы быць. Ну, не павінен я, як мне падаецца, думаць пра тое, калі нарэшце будзе канцэрт, каб зарабіць капейку, не павінен асцерагацца розных законаў “аб дармаедстве”. Але думаць пра гэта даводзіцца і вось пра гэта можна шкадаваць.

Я ніколі не марыў стаць зоркай, быць валадаром розумаў мільёнаў людзей, але жыць я павінен быў бы крыху інакш, чым я жыву. Я павінен займацца мастацтвам і не звяртаць увагі на рэчы, на якія… не павінен звяртаць увагі.

Цалкам размову чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)