«И те, которые с флагами, и те, которые с дубинками, знали: на сочинском базаре продается Беларусь». Акция. Послевкусие
Реакция соцсетей на прошедшую в Минске акцию.
Фото: Павел Печенько
«Няпросты выдаўся дзень. І нібы гэткі самы, як усе падобныя дні: Плошча, мітынг, шэсце, пратэстоўцы са сцягамі, АМАП з дручкамі, – і не гэткі самы. Бо і тыя, якія са сцягамі, і тыя, якія з дручкамі, ведалі: за дзве тысячы вёрстаў адсюль на сочынскім базары прадаецца Беларусь... «Што ж ім яшчэ трэба, – думаў я, гледзячы на пратэстоўцаў з міліцыянтамі, – што ж ім трэба яшчэ, каб стаяць не супраць адзін аднаго, а стаць адною сілаю? Начапіць на дручкі сцягі...
Фото с со страницы в Фейсбуке Владимира Некляева
О, Беларусь!.. Наш шлях і крыж!
Любоў без меж і кроў без меж...
Глухім ты пра сябе крычыш?
Сляпых ты за сабой вядзеш?
Калі мы кажам, што жывеш,
Пра што ты стоена маўчыш?..»
«Пра акцыю на Кастрычніцкай. Менты (у цывільным), канешне, дэманструюць незвычайныя для Беларусі цуды ветлівасьці. Я ім не зайздрошчу. Відавочна, ім дадзены загад (на дадзены момант) "не нагнятаць", не дапускаць эксцэсаў, нікога не хапаць. Яны нават падмацаваньне не выклікаюць, -- хаця, канешне, яно сядзіць побач, у засадзе.
Быў дарэчы, момант на прыступках Палацу рэспублікі, калі здавалася. што сытуацыя выйдзе з-пад кантролю. Абышлося. Але такі момант можа паўтарыцца ў любую іншую хвіліну.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное