Политика

Сяргей Нікалюк, Новы час

Прапаганда – гэта як язда на ровары. Варта толькі перастаць круціць колы…

І страта раўнавагі (стабільнасці) становіцца фактам, дадзеным веласіпедысту ў вельмі балючых адчуваннях.

У беларускім грамадстве існуе кансэнсус, што 2×2=4. Прынамсі, я быў у гэтым упэўнены да таго часу, пакуль на прасторах інтэрнэта выпадкова не наткнуўся на сайт тэлеканала «Беларусь 1».

Тэлевізар я не ўключаю ўжо шмат гадоў, а тут не ўтрымаўся. Выбарачна паспрабаваў паглядзець перадачы, якія прэтэндуюць называцца аналітычнымі. Не пашкадаваў.

Пачну з рэкламнага слогана, размешчанага на галоўнай старонцы сайта тэлеканала, «які мае найбагацейшыя традыцыі і валодае самымі сучаснымі тэхналогіямі тэлевытворчасці»: «Галоўны тэлеканал краіны «Беларусь 1» — гэта: самая дакладная і аператыўная інфармацыя пра жыццё краіны, далёкае і блізкае замежжа».

Ну як тут было ўтрымацца! Дакладная і аператыўная інфармацыя заўсёды карысталася павышаным попытам у дзяржаве для народа. Ва ўмовах жа пандэміі, якая ахапіла ўвесь свет, каштоўнасць інфармацыі з такімі характарыстыкамі шматкроць павысілася.

Цалкам артыкул чытайце тут.