«І куды ужо горш?! Беларусь пераўтвараецца у адзін вялікі ГУЛАГ, толькі баракі розныя»

Пра стан палiтвязня Вiктара Бабарыкi. Што адбываецца?

Юрый Губарэвiч, палiтык: «Стаўкі растуць. Віктар Бабарыка ў лякарні пасля (магчымага) збіцця ў калоніі. Тыднямі няма звестак ад Мікалая Статкевіча і іншых вядомых палітзняволеных, іх рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ.

Выглядае на тое, што хада падзеяў прыспешваецца. Рэжым ужо не можа дазволіць сабе спакойна, гадамі, смакаваць пакуты сваіх ворагаў у зняволенні. Адбываецца нешта, што вядзе да ўзмацнення ціску і спробаў зламаць апанентаў?».

Аляксандр Фрыдман, аглядальнiк: «На другі дзень паступіла інфармацыя аб збіцці і шпіталізацыі Віктара Бабарыкі. Дзяржаўная прапаганда маўчыць. Па папярэднім досведзе можна сказаць, што яна так сябе паводзіць, калі здарылася нешта дрэннае, але не было дадзена ўказанняў, як асвятляць гэтую падзею».

Анатоль Лябедзька, палiтык: «Жыццё і здароўе Віктара Бабарыкi пад пагрозай. У турэмны шпіталь так проста не трапляюць. Мы пішам, гаворым, патрабуем, крычым…

Але колькі такіх выпадкаў з палітвязнямі здараецца па Беларусі?! У цішыні і без разгалосу, бо іх фігуранты не такія публічныя і вядомыя. Бо родныя думаюць, абы горш не было. Сотні.

І куды ужо горш?! Беларусь пераўтвараецца у адзін вялікі ГУЛАГ, толькі баракі розныя».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.1(24)