Гурневiч: «Спакойна, без гістэрыкі, роўненька»

Вядомы журналiст – пра гутарку, якая зараз iрве YouTube.

Святлана Ціханоўская сказала Гардону, што пасля пераменаў яе б цікавіла праца ў галіне правоў чалавека, – пiша Дзмітры Гурневiч. – А па мне, калі б Ціханоўская рабіла трошкі меншыя паўзы і размаўляла жвавей, яна магла б быць ідэальным прэс-сакратаром прэзідэнта. Усё спакойна, без гістэрыкі, роўненька.

Намагаўся глядзець гутарку крытычна, але так і ня здолеў знайсці нешта такое, каб махаць як сцягам «паглядзіце, што яна сказала, але ганьба». Нават самы буйны памыйны тг-канал вымушаны цытаваць каментары ботаў супраць Ціханоўскай, бо не ў стане дачапіцца да яе словаў.

Стрыманасць і далікатнасць – харошыя беларускія рысы. Ну, і сціпласць).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(76)