З эфіру «Дождя» не вылазілі ўкраінскія чыноўнікі, палітыкі і эксперты. Падчас беларускіх пратэстаў гэта быў абсалютна прабеларускі канал. Цяпер павестка каналу не проста антываенная, яна – праўкраінская.
Гурневіч: Рашэнне Латвіі па тэлеканалу «Дождж» – абсалютна бязглуздае і на руку толькі пуцінскаму рэжыму
Журналіст Дзмітрый Гурневіч — пра рашэнне Нацыянальнай рады па электронных СМІ Латвіі, якая анулявала ліцэнзію тэлеканалу «Дождь».
– Рашэнне абсалютна бязглуздае і на руку толькі пуцінскаму рэжыму, – піша Гурневіч. – «Дождь» – адзін з самых эфектыўных інструментаў у рускамоўным свеце, які супрацьдзейнічае дэзынфармацыі Крамля.
Адмаўляць гэта могуць толькі тыя, хто з усёй прадукцыі каналу бачыў толькі кароткую скандальную цытату журналіста пра салдат на фронце і чуў пра штраф з мапай Крыму.
З пункту гледжання ўкраінскай оптыкі ён мог быць не ідэальны (ідэальных СМІ я не ведаю), але ўсё, што ён рабіў, біла ў выніку па пуцінскім рэжыме і пашырала прастору нармальнасці сярод расейцаў. Каму цяпер стане лепш, што мільёны людзей страцяць прафесійнае СМІ?! Спадзяюся, журналісты знойдуць шляхі працаваць далей.
Мары пра тое, што Расея неўзабаве ператворыцца ў дзясяткі нармальных краін – вельмі прыгожыя, але маларэальныя. Па-любому, там трэба мець партнёраў, бо нават калі імперыя знікне, людзі нікуды не знікнуць.
І расейскія незалежныя журналісты і праваабаронцы – на першым месцы, як ні круці.
Читайте еще
Избранное