Гурневіч: Цяпер Рыгоравіча размякчаюць і ачалавечваюць для сетачнай публікі, якая думае кліпава

Журналіст — пра шпіца ў кошыку як піяр-ход.

«Маладзее піяр-служба Лукашэнкі. Раней, памятаю, калі ён ездзіў у Чарнобыльскую зону, то заходзіў «выпадкова» у хату да дзеда, а той «выпадкова» меў на стале паўбутэляк і дзве чаркі. To se na vrati, як спявала Марыля Радовіч. Цяпер Рыгоравіча размякчаюць і ачалавечваюць для сетачнай публікі, якая думае кліпава, — напісаў Дзмітрый Гурневіч.

Былі ж ужо і дзяўчаты. Была і дзіўная шапка повара. А цяпер трэба тэрмінова вобраз жорсткага дзеда, які ўжо месяць трызніць, што свет звар'яцеў ад каранапсіхозу, аздобіць мі-мі-мішнасцю. Каб публіка пераключылася са злога дзеда на абмеркаванне шпіца ў кошыку. Ну такі сабе піяр-ход у актуальнай сітуацыі».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.9(48)