Гурневіч: «Беларусь імаверна высылае ў Расею свой недатыкальны запас»

І пры чым тут новы міністар прамысловасці — піша журналіст Дзмітрый Гурневіч.

— Тыдзень таму новым міністрам прамысловасці стаў Аляксандар Рагожнік, былы старшыня Мінскага маторнага завода. Я б не звярнуў на гэта ўвагу, калі б за пару дзён да гэтага не атрымаў інфармацыю, што міністэрства прамысловасці Беларусі дамовіліся з расейцамі перадаць туды свой НЗ — недатыкальны запас, які дзесяткамі год захоўваецца для надзвычайных сітуацый, напрыклад, вайны.

Адразу зазначу, што не сцьвярджаю гэта як пра факт, бо праверыць такое ў цяперашніх умовах надзвычай складана. Але ёсць дэталі, якія дамапагаюць скласці карціну ў адно.

За пару дзён да прызначэння Рагожніка з’явілася інфармацыя, што ў Беларусь прыбывае шмат вагонаў з Расеі. Спачатку выказвалася здагадка, што ў іх сядзяць расейскія салдаты для нападу на Ўкраіну з поўначы. Але мяне паправілі: не, гэта вагоны для беларускай прадукцыі, якая дзесяткі гадоў захоўвалася на беларускіх складах як недатыкальны запас.

Менск і Масква, нібыта, дамовіліся аб пастаўках новай беларускай прадукацыі, патрэбнай расейскай арміі. Але хутка такія замовы не рэалізуюцца, менавіта таму МЗКТ і МАЗ распакавалі свае склады.

Больш за тое, менавіта на ваенныя мэты цяпер і будуць заточаныя беларускія заводы. Прычым тут Рагожнік? Бо ён сам прыйшоў у міністэрства з ваенна-прамысловага комплексу. Мінскі маторны завод, які ён узначальваў чатыры гады, яшчэ летам на траціну павялічыў свае пастаўкі ў Расею і атрымаў зусім нядаўна права прымаць удзел у тэндэрах Эўразійскай эканамічнай прасторы – чытай Расеі. Гэты завод вырабляе шмат прадукцыі, неабходнай для ВПК. У СССР ён быў заточаны пад гэта. Ну пра значэнне МЗКТ для ваенкі не трэба і казаць.

Падобная сітуацыя і на МАЗе. І мам амаль усё цяпер заточана на ваенныя заказы. КАМАЗ у разы павялічыў на МАЗе колькасць ваеннай вытворчасці.

Адной з яскравых дэталяў, што ўсё гэта пацьвярджае ў чарговы раз, стала сённяшняе відэа з Оршы, на якім, як мяркуецца, у бок Расеі едуць эшалоны з танкамі з Беларусі, пра што піша «Беларускі г*юн».

Танкі Т-72А, якія бачна на відэа, не знаходзяцца на ўзбраенні УС РБ. Асноўным баявым танкам ВС РБ з'яўляецца Т-72Б. У адкрытых крыніцах няма інфармацыі аб праграмах мадэрнізацыі танкаў Т-72А у РФ ці РБ, што выключае версію аб магчымай адпраўцы тэхнікі на мадэрнізацыю ў РФ. «Г*юн» робіць дзве здагадкі:

  • указаныя танкі былі зняты з захоўвання УС РБ;
  • рэжым Лукашэнкі пачаў перадачу Расеі цяжкай бронетэхнікі, знятай з захоўвання.

Усё гэта супадае з тым, пра што мая крыніца расказала некаторы час таму.

І самае жорсткае. Працай завалілі і беларускія турмы. Цяпер вязні шыюць у асноўным форму і берцы для беларускіх салдат. То бок, форму расейскім салдатам, якія пойдуць забіваць украінцаў, абавязалі магчыма шыць тых беларусаў, каго пасадзілі за пратэсты супраць вайны ва Ўкраіне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(25)