«ГУБАЗіК і КДБ адкрываюць для сябе беларускую класіку»
Рэакцыя на прызнанне экстрэмісцкімі вершаў, уключаных у зборнік Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Як стала вядома, пракуратура Мінска прызнала экстрэмісцкімі вершы «Плынуць вятры» і «Гутарка старога дзеда». Акрамя таго, прыкметы «экстрэмізму» знайшлі і ў прадмове да кнігі абраных твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Абодва творы былі напісаны і выдадзены падчас паўстання Кастуся Каліноўскага і падтрымалі яго барацьбу супраць каланізатараў.
Гэтая навіна выклікала бурнае абмеркаванне. Каментатары звяртаць увагу на абсурд, які творыць беларускі рэжым і цытуюць вершы іншых класікаў, якія таксама могуць прыйсціся недаспадобы ўладам.
Вось што пішуць у сацсетках на гэты конт.
Зміцер Панкевец, журналіст:
ГУБАЗіК і КДБ адкрываюць для сябе беларускую класіку. Два вершы Дуніна-Марцінкевіча прызнаныя экстрэмісцкімі, а што будзе, калі яны Якуба Коласа яшчэ пачытаюць:
Я — мужык, а гонар маю,
Гнуся, але да пары.
Я маўчу, маўчу, трываю,
Але скора загукаю:
«Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!»
(Мужык. Якуб Колас)
Тэлеграм-канал Реальная Беларусь:
— Когда в Беларуси выступили с инициативой судить мертвых, наверное, никто не предполагал, что в эту категорию будут включать поэтов ХІХ века, которые боролись против российской империи.
Насколько же примитивный, лживый и антинациональный режим воцарился в Беларуси…
Эй скажэце, добры людзі,
Што ужо на сьвеце будзе,
Ці то так судзіў Бог з намі
Гінуць век пад маскалямі?
Аляксандр Пашкевіч, гісторык:
— Нейкая нерашучасць і паўмеры. «Гутарку старога дзеда» «экстрэмісцкай» прызналі, а «Пінская шляхта», выходзіць, і надалей будзе беспакарана кідаць цень на ацечаственнае правасудзіе?
Аляксандр Фрыдман, палітолаг:
— Удивляет политическая близорукость властей Беларуси. Как можно было признать «экстремистскими» произведения Винцента Дунина-Марцинкевича, но не обратить внимание на творчество Адама Мицкевича? Того самого Мицкевича, который перед смертью пытался организовать польский и еврейский легионы в составе французской армии – для борьбы против России в «Крымской войне».
Сабралі і іншыя меркаванні:
«Трэба і Купалу адмяняць. Як гэта "ня быць скотам"?!»
«Ну цяпер мы ведаем што нейкія пракуроры чыталі добрую літаратуру».
«Прага ведаў і знаёмства з класічнай літаратурай у пракуратуры Мінска – пахвальна, але...».
«Значыць, добрыя вершы, трэба чытаць».
«Акупацыйная адміністрацыя».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное