Общество

«Грошы патрачу на надмагільныя помнікі сваякам»

Пісьменнік Віктар Казько распавёў пра тое, што будзе рабіць з чэкам на суму 10 тысяч еўра, атрыманым за першае месца штогадовай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.

Пра гэта пісьменнік расказаў у інтэрв'ю «Нашай Ніве».

— Ой, столькі ўсякіх планаў. Трэба рамонт зрабіць у кватэры, на лецішчы. А яшчэ хачу паставіць помнікі на магілах палескіх сваякоў. Можа, і хопіць.

Пісьменніка засмучае тое, што сёння тэлевізар замяніў людзям кнігу, развучыў іх думаць.

— Мяне радуе, што, нягледзячы ні на што, беларуская мова становіцца элітарнай, — адзначыў Віктар Казько. — Раней пра яе казалі «калхозная, дзеравенская». А сёння яна становіцца здабыткам гараджан. Усё болей моладзі гаворыць на ёй.