Экономика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Грошай няма зусім? Каранавірус – не адзіная праблема для Беларусі

Covid-19 толькі абвастрыў і без таго складаную сітуацыю ў эканоміцы.

Яшчэ 20 сакавіка Нацбанк рэкамендаваў камерцыйным банкам даць сваім кліентам крэдытныя вакацыі, гэта значыць, адтэрміноўку для кліентаў па выплаце крэдытаў — поўную або частковую. Аднак адбылася неверагодная рэч: камерцыйныя банкі адважыліся не паслухацца рэгулятара!

Раней «рэкамендацыі» Нацбанка былі падобныя на загад, абавязковы для выканання. Цяпер жа шматлікія банкі проста прыпынілі выдачу крэдытаў або зрабілі больш жорсткімі ўмовы іх выдачы. Пра «крэдытныя вакацыі» гаворкі не ішло наогул.

Больш за тое: з 1 траўня вядучы банк краіны — «Беларусбанк» — закрыў крэдытаванне куплі жылля на другасным рынку. Крэдыты на гэтыя мэты не выдаюцца. Варта заўважыць, што з прыцягненнем крэдытаў менавіта гэтага банка ў 2019 годзе адбывалася больш за палова здзелак.

Гэта азначае, што грошай няма не толькі ў насельніцтва, але і ў банкаў. Дайшло да таго, што, па словах віцэ-прэм’ера Дзмітрыя Крутога, Беларусь звярнулася да Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый, каб атрымаць крэдыт на… падтрымку буйных дзяржбанкаў!

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(24)