Общество

Грамадскую кампанію #беларускаястужка распачынае «Арт Сядзіба»

Першая акцыя «Пазнач сябе беларусам» адбудзецца ў Мінску 6 снежня і прымеркаваная да маштабнага фестывалю нацыянальнай культуры «Дзень вышыванкі» 13 снежня ў Палацы мастацтва.

У межах першай акцыі плануецца раздаць 5000 метраў стужкі з беларускім арнаментам у 100 мабільных і стацыянарных кропках Мінску.

«Каб кампанія #беларускаястужка стартавала ўдала, а акцыя 6 снежня «Пазнач сябе беларусам» прайшла маштабна, патрэбная кансалідацыя грамадства, стварэнне вялікай каманды і дапамога кожнага неабыякавага беларуса», — адзначаюць арганізатары.

Пра спосабы, якімі ўсе жадаючыя змогуць дапамагчы ў правядзенні акцы, можна дазнацца на старонцы «Арт Сядзібы».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)