Коктейль

Гары Адамчук

«Графіці. Тэрыторыя абсалютнай свабоды 3». Клуб-дзьмухавец або першы выступ «Серебряной свадьбы», партызанскі клуб-дзядуля беларускага андэграўнда, заснуць з Мулявіным

Трэцяя, заключная частка трыбьюта «Салідарнасці», у выглядзе ўспамінаў тых, хто ствараў непаўторную атмасферу і садружнасць незалежных артыстаў у легендарным мінскім клубе «Графіці», які сёлета закрыўся назаўсёды.

Чытайце першую і другую часткі на нашых старонках.

Святлана Бень, музыка, тэатральны рэжысёр, акцёрка, паэтка, кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба»: «Для меня «Граффити» – еще и очень личное место, связанное с самой большой любовью в моей жизни»

Адзін з першых выступаў «Серебряной свадьбы» ў «Графіці». Фота: onliner.by

– «Граффити» – это клуб похожий на одуванчик, который взял и пробился   сквозь асфальт. По всем законам физики он не должен был вырасти и выжить, но каким-то образом смог. 

Это вовсе не новость, что в Минске жизнь у всех клубов недолговечна. Но как «Граффити» удалось столько лет прожить в добром здравии среди всей клокочущей неспокойной реальности, для меня загадка.

Мне кажется, он был всегда. Я услышала о нем от друзей, долго мечтала туда попасть и, в конце концов, попала. В этот день там не было никакого концерта, но место показалась очень уютным и совершенно необыкновенным.

Выступ «Серебряной свадьбы» 2009 год. Фота: notre-france.livejournal.com

Сам по себе, даже без всякого мероприятия, шума, музыки и толпы, клуб очаровывал своей атмосферой. И он тогда воспринимался как что-то совсем новое и ни на что не похожее.

«Граффити» примечателен еще и тем, что там «Серебряная свадьба» сыграла свой первый концерт.

Перед этим у нас было всего одно выступление – на Дне Рождения нашего друга Лени Павленка. И назвать это концертом было бы не совсем точно, а вот в «Граффити» – да, у нас был самый первый минский концерт. Конечно, он был дурацким и, наверное, совершенно бестолковым, но он запомнился мне, как чудо.

С тех пор мы сыграли там не менее десятка разных концертов. Все они были какие-то дикие и невероятно эмоциональные. И в моем воображении радостный угар этих выступлений, а заодно и все концерты наших друзей, слились в один невообразимый клубок, наполненный исключительно благодарностью.

Для меня «Граффити» еще и очень личное место, связанное с самой большой любовью в моей жизни. И каждый раз, когда я входила туда, узнавала этот непередаваемый запах – ни плохой и ни хороший – а просто особенный запах «Граффити».

Выступ «Серебряной свадьбы» 2009 год. Фота: notre-france.livejournal.com

И тогда что-то в моем мозгу пульсировало и горело, а сердце замирало. У человека память на запахи самая стойкая и поэтому больше всего мне будет не хватать именно этого – запаха чуда и предвкушения счастья.

Мне кажется, у «Граффити» было свое совершенно уникальное место в культурном пространстве Минска. Есть такое мнение, чтобы семья была гармоничной, в ней должно быть место и детям, и взрослым, и старикам. Хорошо и важно для всех, когда рядом 3-4 поколения.

Конечно, «Граффити» со временем стал клубом – дедушкой, таким бодрым бесшабашным дедушкой, который иногда бывает помоложе некоторых подростков, а иногда сляжет с радикулитом.

Но у него была эта сила опыта, особенной жизнестойкости и какой-то ироничной неспешности, которую можно приобрести, только если живешь достаточно долго.

И мне бесконечно жаль, что сейчас семья минских клубов сиротеет, теряя и «детей», и «дедушек».

Да, появятся новые клубы, но вот эту функцию – Клуба с большой Историей, пока что будет выполнять определенно некому.

Выступ «Серебряной свадьбы» 2009 год. Фота: notre-france.livejournal.com

Караліна Палякова, візуальная мастачка: «Маленькі, неанансаваны, камерны канцэрт, дзе мы хаваемся ад кавіднай смуты»

Караліна Палякова. Фота: Facebook гераіні

– Я, напэўна, адношуся да позняй хвалі наведвальнікаў «Графіці», да нейкага маладняка. Таму самы легендарны час гэтага месца я не зачапіла, але памятаю самае першае наведванне, бо мой сусед з Ліды размаляваў там сцены, на якіх былі намаляванымі музыкі, у тым ліку і Мулявін. Я памятаю, што каля аднаго з іх я неяк заснула. Калі не памыляюся, гэта быў менавіта Мулявін.

Размаляваныя сцены клуба

Другі адметы раз у «Графіці» быў для мяне таму, што я магла пазнаёміцца з нейкімі беларускімі дзеячамі старой школы. Неяк я пайшла на шпацыр з Сіропам, які зараз рэпер, а калісьці быў першым саксафаністам «Ляписа Трубецкого». Гэта быў кавідны час, нікуды немагчыма было хадзіць, але мы дайшлі акурат да «Графіці», а там быў канцэрт Аляксандра Памідорава, на які мы патрапілі.

Памятаю, што было шмат гісторый ад Сіропа пра яго старыя музычныя прыгоды, а я слухала гэту музыку і адзначыла для сябе, што ўсё гэта нагадвае нейкі пір падчас халеры. «Графіці» і маленькі, неанансаваны, камерны канцэрт, дзе мы хаваемся ад кавіднай смуты.

Калі ж разважаць пра феномен гэтага клуба, то, відаць, ён быў у невідавочнасці яго месцазнаходжання, бо, каб туды патрапіць, трэба было сапраўды ведаць, куды ідзеш.

Гэта было не прахадное месца і не такое заўважальнае ва ўсіх сэнсах: і проста на першы погляд, і, відаць, уладамі. Ён жа быў схаваны ў нейкім будынку завода з прахадной. То бок, у «Графіці» была нармальная маскіроўка, такі партызанскі клуб. Яшчэ і назва андэграўндная і вулічная.

Не так даўно ў Варшаве я пазнаёмілася са стваральнікамі і вельмі ім падзякавала, бо ведаю, як многа для беларускай культуры зрабіў гэты клуб.

Нік Маторын, кіраўнік «Графіці», фота: mag.relax.by

Ілля Чарапко-Самахвалаў, музыка, актор, «Петля Пристрастия», «Кассиопея»: «У канцэртнай гісторыі «Кассиопеи» ёсць канцэрты ў «Графіці», а ёсць усе астатнія»

– У мяне наогул уся гісторыя з клубам і ўспаміны пра гэту пляцоўку звязаныя з такой фразай або перафразоўкай.

Ёсць вельмі дакладнае сцвярджэнне пра тое, што хто памятае 1960-я, той проста там не быў.

Дык вось, мне здаецца, што гэта можна дакладна аднесці і да «Графіці». Ва ўсялякім выпадку, мая частка гісторыі прыкладна вось такая, бо было многа вяселля і шмат алкаголя.

Тым не менш, мне прыгадваецца наступная гісторыя. Калісьці мы выступалі з «Петлей», гэта было ў нулявыя, і «Графіці» яшчэ быў не пераабсталяваны, а грымёрка была ў два разы даўжэй, чым потым, то бок сцэна знаходзілася побач з барнай стойкай і было даволі цеснавата.

І мы граем канцэрт, а насупраць недзе на дыстанцыі ў два метры сядзіць нейкі крымінальнік. Ён увесь час пяліўся, а пасля канцэрта падышоў да мяне і сказаў: «Ты думаешь, что поешь грустные вещи, но я тебе скажу, что еще не такие грустные вещи бывают».

І, як дае зразумець наш досвед апошніх гадоў, ён меў рацыю.

Але для мяне «Графіці» – гэта роднае месца, калі казаць пра гурт «Кассиопея», бо мы адтуль практычна не вылазілі. Наша любоў пачалася недзе ў 2012 годзе, я маю на ўвазе на пастаяннай аснове, і гэтыя канцэрты былі самымі вар’яцкімі, бо мы, здаецца, няшмат дзе дазвалялі сабе тое, што дазвалялі ў «Графіці».

І я мушу сказаць, што ў канцэртнай гісторыі «Кассиопеи» ёсць канцэрты ў «Графіці», а ёсць усе астатнія.

То бок сама пляцоўка дазваляла рабіць такія канцэрты, і сама публіка, якая прыходзіла, ведала, чаго ад нас чакаць.

Менавіта ў «Графіці» паміж публікай і «Кассиопеей» стваралася вельмі ўнікальная сувязь. Бо на пэўных этапах нашых шматлікіх канцэртаў ужо было незразумела, хто выступае, а хто прыйшоў паслухаць. Усё гэта было страшэнна весела і жудасна адначасова, было шмат імправізацый, удалых і не вельмі, і, паўтаруся, гэта было крыху больш, чым проста канцэрты, штосьці па-над музыкай.

Ілля Чарапко-Самахвалаў і Міхей Насарогаў у «Графіці»

Вось такую атмасферу для нас стварала гэтае месца, якое заставалася апошнім аплотам альтэрнатыўнай музычнай культуры Беларусі. Прынамсі нашы апошнія канцэрты ў краіне прайшлі менавіта там.

Алесь-Францішак Мышкевіч, музыка, «Крамбамбуля», Volski, «Ляпис Трубецкой», The Superbullz, Chiefs Band: «Я думаў, што іду ў джазавы клуб, апрануў пінжак і прыйшоў у «Графіці». А ў 2007 годзе мяне ўзнагародзілі джазмэнам года па версіі клуба»

Алесь-Францішак Мышкевіч. Фота: budzma.org

– Гэта быў 2003 год. Я паступіў у Інстытут сучасных ведаў на бас-гітару. Праз некаторы час я даведаўся, што ў «Графіці» будуць іграць саксафаніст Паша Аракелян i Валерый Пятровіч Шчарыца, легендарны беларускі трубач, у іх тады была сумесная джазавая праграма і яшчэ, калі не памыляюся, з імі выступаў гітарыст «Троіцы» Юра Дзмітрыеў.

Мне тады было 18 гадоў, я першы раз сутыкнуўся з джазам і не тое, каб я адразу ім захапіўся, але для прафесіяналізма мне трэба было атрымаць пэўны досвед і наогул зразумець, што гэта такое ўжывую.

Карацей, я думаў, што іду ў джазавы клуб, апрануў пінжак і прыйшоў у «Графіці». Зараз сам з сябе смяюся.

І вось я прыйшоў, мяне правёў унутр Паша Аракелян, бо мы з імі вучыліся на адным курсе, і я быў вельмі здзіўлены.

Мне падавалася, што джазавы клуб будзе выглядаць, як «Кокабонга» з фільма «Маска», а тут такое невялічкае памяшканне, ўсе сядзелі літаральна адзін на адным на галавах, але ж я адразу зразумеў, што гэта вельмі папулярнае месца.

Выступ гурта Chiefs Band Алеся-Францішка Мышкевіча ў «Графіці», 2013 год. Фота: Юры Кулікоў/musecube.org

Памятаю, што па серадах там абавязкова адбываліся джэм-сэйшны, але часам падавалася, што яны там праходзяць бясконца, нават па начах.

І, што тычыцца менавіта джазавай тусоўкі, у «Графіці» шмат хто адзін аднаго знайшоў. То бок, гэта было тое месца, дзе цябе маглі знайсці іншыя музыкі. Ды я і сам шмат з кім пазнаёміўся з джазмэнаў, якія выходзілі паджэміць (паімправізаваць разам – С.).

Можна сказаць, што дзякуючы «Графіці», які даваў выступаць маладым джазмэнам, я і захапіўся джазам. Бо толькі там я мог яго пачуць ужывую і памацаць сваімі ж што называецца пальцамі.

Наогул жа першы раз я ўбачыў «Графіці» недзе ў 2002 годзе па Першым музычным канале тэлебачання. Гэты былі рэпартажы пра тое, як там выступаюць гурты, і Каця Пытлева пастаянна брала ў іх інтэрв’ю: Нейро Дюбель, N.R.M. і гэтак далей.

А потым я ўжо сам туды прыйшоў, пабачыў усё на ўласныя вочы і захапіўся гэтай атмасферай.

Так, раней у Мінску былі клубы кшталту NC, але гэта быў больш клуб па інтарэсах, то бок, прыходзілі іграць субкультурныя людзі. Там нараджаўся nu-metal, панк і іншыя стылі, але гэтыя музыкі ўсё роўна недзе хадзілі на працу.

А ў «Графіці», прынамсі маё асяроддзе, ў асноўным складалася з прафесіяналаў і тых, хто зарабляў менавіта музыкай. І ты захапляўся, калі глядзеў на старэйшыў музыкаў, ад якіх даведваўся, напрыклад, і пра асаблівы музычны жаргон, асаблівую тэрміналогію.

Таму я лічу, што ў жыцці кожнага мінскага музыкі мусіла была здарыцца сустрэча з «Графіці», а клуб рэальна развіваў гэту джазавую тусоўку, пра якую ўрэшце рэшт усе потым даведаліся. Затым ужо з’явіліся і вядомыя імёны, ў тым ліку Chiefs Band, бо мы штомесяц там ігралі дакладна.

Выступ гурта Chiefs Band Алеся-Францішка Мышкевіча ў «Графіці», 2013 год. Фота: Юры Кулікоў/musecube.org

А вынікам усяго гэтага стала тое, што ў 2007 годзе мяне ўзнагародзілі джазмэнам года па версіі «Графіці». Гэта цікавая гісторыя, бо я недзе сядзеў у парку, выпіваў, і раптам мне тэлефануюць сябры ды кажуць, што мяне толькі што ўзнагародзілі джазмэнам года. Я хуценька бяру матор і еду ў клуб за ўзнагародай.

Алесь-Францішак Мышкевіч падчас джазавай імправізацыі

Зразумела, што гэта было досыць прыемным момантам, і гэта адна з тых узнагарод, якая вельмі важная для мяне і дагэтуль. Асабліва тады, у 2007-м годзе, калі я яшчэ вучыўся на 4-м курсе інстытута, атрымаць ад ужо легендарнага клуба такую ўзнагароду, такое запамінаецца на ўсё жыццё.

У кожным горадзе света ёсць падобныя клубы, дзе адбываюцца нейкія легендарныя падзеі. У Лос-Анджэлесе гэта Whisky a Go Go, а ў Мінску гэты быў «Графіці». Без пафасу, без люстраў за мільёны, але туды маглі прыязджаць нават вялікія зоркі.

Таму гэта месца мне шмат што дало, яно натхняла, і нават, калі канцэртаў не было, мы заўсёды маглі сыграць у «Графіці».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.1(8)