Политика
Павел Міхайлаў

Граф Прушынскі, Вінцук Вячорка і Аляксей Янукевіч зарэгістраваныя ў якасці кандыдатаў у дэпутаты

Агучаны рашэнні пра рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты. Сярод апазіцыйных партый і рухаў расклад сіл пакуль такі: у якасці кандыдатаў у Мінгарсавет ад Партыі БНФ зарэгістравана 6 чалавек, ад аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя — 10 чалавек, ад Руху «за Свабоду» — 7.

Агучаны рашэнні пра рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты. Сярод апазіцыйных партый і рухаў расклад сіл пакуль такі: у якасці кандыдатаў у Мінгарсавет ад Партыі БНФ зарэгістравана 6 чалавек, ад аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя — 10 чалавек, ад Руху “за Свабоду” — 7.

Сярод сябраў БХД зарэгістраваныя Дзяніс Садоўскі, Любоў Каменева, Валерыя Чарнаморцава, Ірына Логвін, Пётр Барысаў, Юрый Шаблін, Леанід Скорабагаты, Ірына Губская, Таццяна Бурая і граф Аляксандр Прушынскі.

Шэсць актывістаў (Людміла Рыжыкава, Ігар Шанчук, Галіна Каржанеўская, Рыгор Літвін, Мікалай Вязьмін і Антон Вусовіч) не зарэгістраваныя, яшчэ па двух кандыдатурах (Паўла Анісенкі і Яўгена Рогача) рашэнне пакуль невядомае.

Таксама вядома, што ў Міёрскі раённы савет дэпутатаў зарэгістраваны кандыдат Валерый Валожанка, у Гомельскі гарсавет — Яўген Якавенка, у Княжыцкі сельсавет Магілёўскай вобласці — Таццяна Шамбалава, у Бабруйскі гарадскі — Аляксандра С’янава, паведамляе прэс-служба БХД.

Сярод актывістаў Руху “За Свабоду” ў якасці кандыдатаў у Мінгарсавет зарэгістраваныя 7 чалавек: Дзмітры Шулакоў (5-я выбарчая акруга), Віктар Янчурэвіч (49-я выбарчая акруга), Арцём Лява (9-я выбарчая акруга), Андрэй Шэўчык (10-я выбарчая акруга), Юры Меляшкевіч (28-я в. а.), Алесь Лагвінец (30-я в. а.), Юрась Салодкі (44-я в. а.), паведамляе сайт Руху “За Свабоду”.

Аляксандр Нікалайчук, які вылучаўся па 48-й выбарчай акрузе сталіцы і Мікіта Красноў (4 в.а.) не зарэгістраваныя кандыдатамі з прычыны нібыта вялікай колькасці несапраўдных подпісаў.

На дадзены момант ёсць звесткі пра рэгістрацыю Тамары Карызны ў Шаркаўшчынскай акрузе, Эдуарда Брокарава з Горак, Алеся Сілкова з Магілёва і Змітра Трэцяка з Белаазёрску, Анатоля Папова і Галіну Каян са Жлобіна, Дземенчука Аляксандра з Камянца і Юрыя Бахцерава з Пінску.

Ад Партыі БНФ кандыдатамі ў дэпутаты Мінгарсавета сталі 6 прадстаўнікоў партыі. Як паведамляе «БелаПАН», імі сталі Аляксей Янукевіч, Віктар Івашкевіч, Вінцук Вячорка, Вадзім Канапацкі, Сяргей Карповіч, Арцём Лява.

З сябраў Партыі БНФ адмову ў рэгістрацыі атрымаў толькі кіраўнік моладзевай арганізацыі Андрэй Крэчка. У яго не быў задэклараваны аўтамабіль.

Іншыя партыі пакуль яшчэ не агучылі звесткі пра сваіх кандыдатаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)