Гомельская бабуля грае на гітары блюз (відэа)

Пенсіянерка з Гомеля Лідзія Драбышэўска вось які ўжо год запар, каб неяк выжыць, змушана падпрацоўваць. Амаль штодня ў холад і спёку яна ідзе на Цэнтральны рынак і грае на гітары.

Лады заціскае не пальцамі, а лямпачкай. Мінакі прыязна да яе ставяцца, захапляюцца незвычайнай манерай грання сп.Лідзіі, даюць грошы.

Пра сваё жыццё-быццё сп.Лідзія распавяла журналістцы Ларысе Шчыраковай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)