Коктейль
Алег Новікаў, Новы час

Голуб міра і ваенна-марская панда: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў

Коцікі, якія здабываюць электраэнергію, новая кропка напружання на мапе свету, лёс Нобелеўкі пад пагрозай — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.

Вялікі рэзананс выклікала ідэя групы кангрэсменаў ЗША выдаць Нобелеўскую прэмію Дональду Трампу за быццам бы вырашэнне праблемы атамнай праграмы КНДР. Заява развесяліла аўдыторыю, але многія, у тым ліку карыкатурысты, баяцца за лёс самай прэстыжнай прэміі ў свеце. Сярод іх мастак бразільскага выдання A Tarde.

Між тым, на карце свету з'явілася новая кропка напружання: паведамляецца, што на спрэчных выспах у Паўднёва-Кітайскім моры Пекін таемна размясціў свае ракетныя комплексы. Амерыканцы абураюцца і абяцаюць даць адказ. Мастакі ў сваю чаргу творчымі сродкамі адлюстравалі сітуацыю, што склалася ў рэгіёне. Малюнак з газеты The Gulf Today.

Цалкам падборку глядзіце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)